Подписаться! Лента новостей Живая природа

З кожным годам на планеце застаецца ўсё менш унікальных прыродных тэрыторый

Міжнародны дзень абароны месцаў пражывання адзначаюць ва ўсім свеце 6 кастрычніка.
2 комментария
Продолжение темы:

Гэты Дзень, прызваны прыцягнуць увагу чалавецтва да праблемы захавання месцаў пражывання фаўны і флоры планеты Зямля, быў заснаваны ў 1979 годзе ў межах Канвенцыі аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыродных месцаў пражывання ў Еўропе (Бэрнскай канвенцыі).

Самае вялікае карбанатнае балота Еўропы – Званец

З кожным годам у свеце ўсё больш прыродных тэрыторый, якія былі змененыя ў сувязі з развіццём сельскай гаспадаркі, здабычай карысных выкапняў, ростам гарадоў. Чалавек за гісторыю сваёй цывілізацыі знішчыў каля 2-х мільярдаў гектараў зямлі, пераўтварыўшы іх у пустэльню. Колькасць хрыбетных жывёлаў скарацілася за 40 год у 2 разы, па звестках апошняга дакладу WWF "Жывая планета". Індэкс жывой планеты з 1970 г. па 2010 г. скараціўся на 52% - больш чым удвая. Гэты паказчык адлюстроўвае колькасць больш 10 тысяч разнастайных папуляцый млекакормячых, птушак, рэптылій, амфібій і рыб. Захаванне натуральных экасістэм і ландшафтаў з’яўляецца адным з важных аспектаў стварэння спрыяльнага навакольнага асяроддзя. Гэтая мэта дасягаецца шляхам стварэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў, і інш.).

Дуброва грабава-сніткавая

Рэспубліка Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Бэрнскай канвенцыі з 1 чэрвеня 2013 года. Гэта Канвенцыя патрабуе, каб яе бакі захоўвалі не толькі рэдкія віды жывёлаў і раслін, а таксама іх месцапражывання, біятопы. Змяншэння да крытычных памераў патрэбных месцаў пражывання з’яўляецца адной з асноўных прычын памяншэння або знікнення папуляцый шмат якіх відаў раслін і жывёлаў.

Кожная дзяржава, якая падпісала Канвенцыю, бярэ на сябе абавязкі па захаванню шэрагу відаў дзікай флоры і фаўны а таксама іх месцапражывання. У краінах Еўрапейскага саюза (ЕС) гэтыя захады вызначаюць шэраг дырэктыў, адна з якіх — Дырэктыва аб месцапражываннях.

Хвойнік сфагнавы

Год назад у Мінску быў прэзентаваны даведнік "Рэдкія біятопы Беларусі", калектыўная праца навукоўцаў Нацыянальнай Акадэміі Навук. У ёй апісаны 43 катэгорыі рэдкіх біятопаў (унікальных участкаў вадаёмаў, балот, лясоў, лугоў), 38 з якіх маюць міжнароднае значэнне, а пяць – нацыянальнае.

Да Міжнароднага дня абароны месцаў пражывання ў Беларусі ў гэтым годзе была прымеркавана прыродаахоўная акцыя па паляпшэнню ўмоў пражывання глушца і цецерука ў Рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Налібоцкі".

А. Раеўская

Фота з даведніка "Рэдкія біятопы Беларусі"

Ранее по теме:

Комментарии читателей: