Подписаться! Лента новостей Экожизнь Отдых и туризм

"Вольнае паветра" праляцела, на жаль, вельмі хутка

Любімая музычная традыцыя напрыканцы лета, фестываль «Вольнае паветра» адбыўся ў суботу на хутары Шаблі.
3 комментария
Продолжение темы:

У шосты раз “Вольнае паветра” сабраў разам аматараў новага этна і фольку. На хутар Шаблі ў якасці гасцей з замежжа завіталі калектыў NAMGAR з Бурацыі, які падзяліўся з беларускай публікай цяжкой доляй бурацкіх жанчын і нямецкі гурт FEINDREHSTAR.

NAMGAR

Re1ikt

проект Масуда Талібані "Awindar"

гурт Akute

Акрамя насычанай музычнай праграмы, “Вольнае паветра” 2013 якасна адрозніваўся ад папярэдніх вялікай колькасцю забаўляльных месцаў і цэлай зонай розных смакот, вегагамбургераў і травяных чаёў ад Vegetus.by.

Таксама кожны жадаючы мог адпачыць у забаўных самаробных вігвамах ад greenbelarus.info, набыць hand-made упрыгожанні, магніты ці музычныя інструменты.

Вядома ж, адбылася любімая забава, спаборніцтваў па кіданню казякоў, а таксама катанні на 200-мятровым троллі.

Хрысціна Чарняўская

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: