Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Мястэчка Лынтупы гасцінна запрашае на кірмаш-фэст "Мроя блакітных азёр"

11 кастрычніка на памежжы Беларусі і Літвы адбудзецца кірмаш-фэст.
0 комментариев
Продолжение темы:

Гасцінныя і таленавітыя жыхары Лынтуп чакаюць гасцей, каб падзяліцца сваім майстэрствам, пачаставаць прысмакамі падчас кірмашу ды адкрыць вам свае скарбы на выставе самаробнага тэкстылю ды іншай прыгажосць!

Шмат чаго цікавага чакае вас на нашым фэсце! Прыяжджайце з дзецьмі, для якіх падрыхтаваныя забавы. Адшукайце для сябе ўлюбёны куточак, як зрабілі гэта ўжо шмат гарадзкіх жыхароў, што не нарадуюцца на свае любімыя хутары у нашых краях і бавяць тут шмат часу!

Ды мноства яшчэ забаў вы знойдзеце для сябе на нашым свяце! Не шкадуйце часу на вандроўкі па Радзіме і завітвайце 11 кастрычніка да нас!

У праграме фэста:

• Талака “Арэлі” , разам будуем вялікія арэлі

• Выстава самаробнага тэкстылю, вышывак, твораў дэкаратыўна прыкладнога мастацтва мясцовых майстраў

• Кірмаш паслуг (запыты на аказанне паслуг і прапановы ад мясцовых спецыялістаў)

• Продаж-дэгустацыя ежы ды прысмакаў па рэцэптах лынтупскіх гаспадынь

• Выстава-продаж рэтра мэблі і антыкварыяту

• Збіранне фотаархіву “Гісторыя Лынтуп ў хатніх фотаздымках”

• Буккроссінг – сусветны рух абмену кнігамі

• Майстар-клас па сучасным вулічным мастацтве

• Дзіцячыя творчыя і экалагічныя майстэрні

• Фартэп’янны канцэрт

• Глядзім кіно з мінскім “Кінаклубам”

• Майстар-клас па этнічных танцах

Запрашаем Вас да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах фэсту!

Пачатак ў 12 гадзін на пляцоўцы каля пасялковага савета!

Мерапрыемства арганізуецца жыхарамі Лынтуп і дачнікамі пры падтрымцы мясцовай адміністрацыі.

Кантактны тэлефон для сувязі: Іна - +375 29 6402065 (velcom), e-mail: bastameister@gmail.com

____________________________________________________________________________________________

Увага! Сябры, абавязкова трэба, каб вы мелi на ўвазе наступнае:

перад тым, як ехаць на Фэст-кiрмаш, трэба заплацiць дзяржаўную пошліну, там што Лынтупы - гэта памежжа. Код плацяжу 03002 ("Государственная пошлина за соврешение иных юридически значимых действий с физических лиц"). Каштуе ўсе гэта 30.000 бел.руб., пры сабе мець пашпарт. Зрабiць плацёж можна ў любым блiжэйшым аддзяленнi банку, афармляць плацёж на той раён, дзе будзеце плацiць.

Беларускія Зялёны Парталпа інфармацыі сустрэчы ў FB

Ранее по теме:

Комментарии читателей: