Подписаться! Лента новостей Техносфера Градостроительство

Гарады-прывіды-3

Нярэдка цэлыя гарады становяцца ахвярамі чалавечых амбіцый, непаразуменняў і канфліктаў.
0 комментариев
Продолжение темы:

Частка 3. Ахвяры вайны

1

Усім са школьнай парты добра вядома гісторыя вёскі Хатынь, якую разам са 149 жыхарамі знішчылі 22 сакавіка 1943 года. У заходняй частцы Францыі ёсць невялікі гарадок, які летам 1944 года нападкаў лёс беларускай вёскі. У пачатку чэрвеня ў штаб дывізіі СС “Рэйх” паступіла паведамленне, што ў гарадку Орадур-сюр-Глан утрымліваецца, узяты ў палон партызанамі, штурмбаннфюрэр Гельмут Кемпфе.

10 чэрвеня 1-ы батальён палка “Дэр Фюрэр” узяў гарадок Орадур-сюр-Глан у ачапленне і жыхарам горада было загадана сабрацца ў цэнтра. Пасля чаго эсэсаўцы атабралі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей загналі ў царкву. Мужчын адвялі за хлявы і пачалі растрэльваць, стараючы патрапляць па нагах, затым аблілі гаручай сумессю і падпалілі. З жанчынамі і дзецьмі абыйшліся не менш жорстка: царкву, куды іх сагналі, таксама падпалілі, а ўсіх, хто спрабаваў выбрацца з пылаючага будынка адразу ж растрэльвалі. У выніку карнай акцыі загінула 643 чалавека, з іх 205 дзяцей.

Пасля расправы над мясцовымі жыхарамі, горад Орадур-сюр-Глан цалкам разбурылі.

Орандур вырашылі не аднаўляць, а рашэннем прэзідэнта Шарля дэ Голля горад быў аб’яўлены мемарыяльным цэнтрам.

2

Яшчэ адзін помнік бяздушнай вайны, на гэты раз грамадзянскай, знаходзіцца ў Іспаніі. Гораду Бельчыце непашанцавала быць размешчаным паблізу Сарагоса, якім захацелі завалодаць рэспубліканцы пасля неўдалай атакі на Мадрыд у 1937 годзе.

У верасні таго ж года Бельчыце быў у акружэнні рэспубліканцаў, аднак, у горадзе доблесна працягвалі абараняцца 7 тысяч нацыяналістаў.

Пасля вайны частка горада была адбудавана для патрэб музея, у які ператварыўся горад. Рэгіянальны ўрад Арагона рэалізуе спецыяльны праект па кансервацыі гарадскіх развалін.

3

Не пашкадавала грамадзянская вайна і квартал Вароша ў горадзе Фамагуста, што на Кіпры. Да таго, як турэцкая армія ўварвалася ў горад, Вароша быў папулярным турыстычным месцам.

У перыяд з 1970-х па 1974-я гады горад быў адным з самых наведваемых знакамітымі і багатымі людзьмі. Аднак, ужо ў сярэдзіне 1974 года турэцкая армія захапіла Фамагусту, у выніку чаго краіна была падзелена на дзве часткі: турэцкую і грэцкую. Усіх грэкаў з Варошы ў экстранным парадку эвакуявалі і горад стаў закрытай зонай, куды было забаронены ўваход нават для журналістаў.

Прырода паступова адваёўвае сваю тэрыторы, дамы прыходзяць у аварыйны стан.

Рэзалюцыяй ААН у 1984 годзе было зацверджана, што горад не можа быць заселены нікім, акрамя яго карэнных жыхароў. У 2004 годзе была прадпрынята спроба вярнуць Варошу грэкам, аднак план Аннана быў апратэставаны 75% грэкаў-кіпрыётаў і 65% туркаў-кіпрыётаў.

4

Горад Агдам быў добра вядомы любому савецкаму чалавеку, менавіта тут выпускаліся “легендарныя віна Азербайджана”.

У Савецкім Саюзе не было фармальнага дзялення на нацыя, усе былі адным савецкім народам. Але пасля развалу агульнай вялікай краіны, кожная нацыя прыгадала пра сваё “права самаіндэнтыфікацыі” і ў многіх рэгіёнах былой рэспублікі запалалі ваенныя пажары.

Пад агнём апынуўся і Агдам, мірнае насельніцтва спяшалася пакінуць горад і вясной 1993 года ў ім засталіся выключна ваенныя. Летам таго ж года ўсе пад’езды да горада былі замініраваны і яго практычна зраўнялі з зямлёй.

Сёння “мёртвы” Агдам служыць буфернай зонай паміж Карабахам і Азербайджанам, і маўклівым успамінам крывавых падзей.

Частка 4. Ахвяра чалавечай саманадзейнасці

5

На поўначы Украіны знаходзіцца адзін з самых вядомых гарадоў-прывідаў – Прыпяць, які ў 1986 годзе апусцей назаўсёды.

Заснаваны ў 1970 годзе, Прыпяць з’яўляўся горадам-марай любога савецкага чалавека. Галоўнай прычынай заснавання горада стала будаўніцтва і далейшая эксплуатацыя буйнейшай у Еўропе атамнай электрастанцыі – Чарнобыльскай, якая і надала Прыпяці статус горада атамшчыкаў.

Прыпяць быў дзевятым па ліку ў Савецкім Саюзе атамным горадам. Па апошнім перапісу насельніцтва, у горадзе да эвакуацыі пражывала 47.5 тысяч чалавек, аднак трагічныя падзеі красавіка 1986 года вымусілі людзей пакінуць свое дамы.

26 красавіка на Чарнобыльскай АЭС абдыўся самы буйны ў гісторыі атамнай энергетыкі выбух, пры якім быў цалкам разбураны чацвёрты энергаблок. У навакольнае асяроддзе вырвалася вялікая колькасць радыёактыўных рэчываў, якія разнесліся па большай частцы Еўропы.

Эвакуацыя людзей пачалася 27 красавіка 1896 года. Каб не ствараць паніку, было аб’яўлена, што гэта часовая эвакуацыя з-за няшчаснага выпадку на АЭС.

Але ацаніўшы маштабы катастрофы, у наступныя дні было эвакуявана і насельніцтва 30-кіламетровай зоны. Людзям забаранялася браць з сабой рэчы быту і хатнюю жывёлу.

Зараз спусцелы горад пакрыты радыёактыўным пылам, зарастае бур’яном. Пад уздзеяннем прыроды будынкі паступова прыходзяць у аварыйны стан і разбураюцца, так, у 2005 годзе абваліўся будынак былой школы № 1. Пасля праведзенай дэзактывацыі, некаторыя гарадскія пабудовы выкарыстоўваліся рознымі арганізацыямі Зоны адчужэння, але на сённяшні дзень амаль усе яны закінутыя. На 2013 год на тэрыторыі горада дзейнічаюць толькі некалькі аб’ектаў: спецпральня, станцыя абезжалезвання і фтарыравання вады, гараж спецтэхнікі і КПП перад уездам у горад.

У адрозненні ад астатніх населеных пунктаў Чарнобыльскай мёртвай зоны, горад Прыпяць не згубіў статусу “населены пункт”, аднак, разлічваць, што людзі калі-небудзь змогуць у яго вярнуцца, не даводзіцца.

Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: