Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Гражданские инициативы

5 кастрычніка ў заказніку Сціклева пройдзе ўборка "Зробім!" і экскурсія

У біялагічным заказніку Сціклева, што недалёка ад МКАД, пройдзе акцыя па ўборцы, пасля якой удзельнікаў чакае экскурсія.
0 комментариев
Продолжение темы:

5 кастрычніка (нядзеля) а 12.00 усіх жадаючых запрашаюць у біялагічны заказнік Сціклева на ўборку смецця, у рамках месячнай акцыі "Зробім!".

Пасля ўборкі валанцёраў чакае ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з жывёльным і раслінным светам заказніка, даведацца пра чырвонакніжныя віды і лекавыя расліны, што можна пабачыць у лесе.

Акрамя гэтага ўдзельнікам прапануюць сагрэцца цёплым чаям

Даехаць да месца сустрэчы (прыпынак "Кальцавая дарога") можна: аўтобусамі №16 ад ст. м. Аўтазаводская і №20 ад ст. м. Акадэмія навук.

Кантактны тэлефон: +375 29 559 61 19 (Марыя).

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: