Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

У Свіслачы пройдзе абласны экалагічны фестываль "Гамоняць пушчы беларускія…"

Ён адбудзецца 25–27 верасня
0 комментариев
Продолжение темы:

У праграме - экалагічны злёт настаўнікаў "Установа адукацыі як цэнтр экалагічнай культуры", а таксама кантактна-кааперацыйная біржа для прадпрымальнікаў еўрарэгіёна "Белавежская пушча".

27 верасня мерапрыемства пройдуць ужо на цэнтральнай плошчы.

Фестываль пачнецца ў 11.40 выступленнем духавога аркестра Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

У парке будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі.

Напрыклад, экалагічная.

Тут будзе фотавыстава, а атксама інфармацыйныя выставы: "Па старонках Чырвонай кнігі Свіслаччыны", вырабаў з прыроднага матэрыялу школ раёна, дэфіле "Экамода", дог-шоу "Фасончык"; майстар-класы: выцінанка, квілінг, бодзі-арт, а таксама гульнёвыя праграмы.

У аздараўленчай пляцоцы можна будзе паўдзельнічаць у гульнях: стрытбол, бадмінтон, дартс, тэніс ды іншыя.

"Кантрактовая ярмарка" прадставіць выставу-продаж вырабаў з дрэва, а таксама святочны гандаль мёдам ды дэкаратыўнымі раслінамі.

Будзе працаваць горад майстроў, а ўвечары запланаваны канцэрт дзяржаўнага ансамбля "Песняры".

У 22.00 - праекцыйнае водна-феерычнае шоу.

На працягу свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, аграсядзібы Гродзеншчыны, траса горна-пешаходнага турызму і гандлёвыя кропкі.

Беларускі Зялёны Партал па інфармацыі прэс-рэліза

Крыніца фота svisloch.info

Ранее по теме:

Комментарии читателей: