Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Гражданские инициативы

У Мінску на Дзень без аўтамабіля назвалі пераможцаў конкурсу "Самая мабільная кампанія"

Конкурс праводзіўся падчас "Тыдня мабільнасці" таварыствам "Зялёная сетка".
0 комментариев
Продолжение темы:

Па ўмовах конкурсу арганізацыі, што жадаюць паўдзельнічаць у конкурсе таварыства павінны былі пакінуць заяўку на ўдзел да 20 верасня, а ўжо 22 верасня, у Сусветны дзень без аўтамабіля, прыехаць на працу на веласіпедах.

Перамога залічвалася кампаніі, у якой большасць супрацоўнікаў у працэнтным суаднясенні да агульнай колькасці работнікаў арганізацыі дабярэцца да працы на веласіпедзе.

Усяго на ўдзел падалося чатыры мінскія кампаніі.

Publicis Hepta: "пазітыўныя, маладыя і модныя"

З 70 супрацоўнікаў у гэты дзень на працу прыехалі на веласіпедах 10 чалавек. Хаця са слоў удзельнікаў, звычайна веласіпедаў значна больш, каля 20, але ў панядзелак не ўсе здольныя даехаць, тым больш, што надвор'е ў гэты дзень не зусім спрыяла веласіпедным паездкам.

Ля будынку, дзе знаходзіцца кампанія была зроблена паркоўка, але, на жаль, яе ўжо пагнулі машынамі.

У цэлым Publicis Hepta пазітыўна адносяцца да экалогіі, маюць вопыт супрацоўніцтва з "Аховай птушак Бацькаўшчыны", удзельнічаюць у мерапрыемствах гэтай грамадскай арганізацыі.

"Мы вельмі пазітыўныя, пазітыўнае рэкламнае агенцтва... маладыя і модныя", - такімі словамі супрацоўнікі Publicis Hepta апісалі сваё рашэнне прыняць удзел у конкурсе.

Салюшан Спарк: "веласіпед – гэта добры досвед"

З 7 супрацоўнікаў на веласіпедах прыехалі 2. Увогуле, са словаў веласіпедыстаў, 2-3 чалавекі ездзяць стала, астатнія – радзей, калі спрыяе надвор’е і хапае часу.

Я штодня на веласіпедзе, таму ўдзельнічаю па змаўчанню, - кажа Джон Росмэн, які зімой і летам перасоўваецца на двух колах. - Экалагічны бок тут важны, але калі б і не так, усё адно ездзіў бы. Мне гэта цікава і гэта паляпшае здароўе”.

Апроч экалагічнага і любімага веласіпеда Джон асобна збірае смецце, удзельнічае ў грамадскіх прыборках і плануе ўдзельнічаць у “Зялёным кангрэсе”.

Другая асоба на веласіпедзе - Аліна Радачынская. Яна даўно збіраецца набыць сабе веласіпед, але за апошнія два гады мяняла краіну пражывання, таму не атрымалася. Зрэшты цяпер нічога не замінае.

Веласіпед – гэта добры досвед, - кажа Аліна. - Калі ты рухаешся на ім па горадзе, то пачынаеш па-іншаму мысліць. Гэта зусім іншы ўзровень уважлівасці: людзі ходзяць па веласцежках, хаця астатняя частка прасторы вольная - і для цябе дарога пераўтвараецца ў квэст. З пазітыўнага – я праехала ўвесь горад, і гэта добрая нагода сказаць: “Прывітанне, Мінск!”

Агулам у экалогіі Аліна свядомая, але грамадскай актыўнасцю не вылучаецца: ёй не даводзіцца карыстацца батарэйкамі, на прыродзе не пакідае сваё смецце і часам забірае чужое і радуецца, што ў яе доме завараны смеццеправод.

Сістэмныя тэхналогіі: на веласіпедзе, бо гэта хутчэй, чым на грамадскім транспарце і танней, чым на машыне

Ля будынка кампаніі ўсталявана аж тры велапаркоўкі, адна з іх нават закрываецца на электронны ключ. Паркоўкі былі адразу запланаваны ў праекце комплексу будынкаў Парка высокіх тэхналогій і нават у асенні час кожная з іх запоўнена на працэнтаў 50.

Што датычыцца экалагічнай складаючай кампаніі "Сістэмныя тэхналогіі", то для іх гэта першы вопыт удзелу ў акцыях і конкурсах такога кшталту. Хаця супрацоўнікі (прыблізна 15 з 300) актыўна ездзяць на веласіпедах, а не каторыя не адмаўляюцца ад яго і ў зімовы перыяд.

"На веласіпедзе дабірацца хутчэй, чым на грамадскім транспарце і танней, чым на аўтамабіле", - распавядае Аляксандр, начальнік упраўлення, пра сваю матывацыю ездзіць на веласіпедзе.

"Для захавання фізічнай формы, як дадатковая трэніроўка", - падхоплівае Павел Навіцкі, начальнік аддзела web-распрацовак.

Фонд "Інтеракцыя": самая мабільная кампанія

Пераможцамі конкурсу стаў Фонд "Інтеракцыя", менавіта яго супрацоўнікі ў большасці сваёй прыехалі на веласіпедах 22 верасня.

Гэта і не дзіўна, бо тэма веласіпедаў даволі блізкая для фонду, яны займаюцца распрацоўкай велаінфраструктуры горада Полацк, і якраз гэта стала нагодай прыняць удзел у конкурсе.

"З вялікім задавальненнем ездзілі б на веласіпедах кожны дзень, але, на жаль, ля офіса няма дзе іх паркаваць", - зазначаюць супрацоўнікі фонда.

І затым дадаюць, што на ўсякі выпадак з адміністрацыяй будынка яны ўжо дамовіліся наконт усталявання паркоўкі. Як бачым з гэтым яны не прагадалі.

Беларускі Зялёны Партал і таварыства "Зялёная сетка" дзякуе ўсе кампаніі за ўдзел у конкурсе і віншуе пераможцаў!

Беларускі Зялёны Партал

Фота Ганна Дапшэвічуце, Марта Грын, Ганна Валынец, Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: