Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Гражданские инициативы

Убачыць Мінск, які не саступае еўрапейскім гарадам

Хак аб тым, дзе шукаць незвычайныя годныя экскурсіі па горадзе ды хто іх ладзіць падчас “Тыдня мабільнасці” і па-за ім.
0 комментариев
Продолжение темы:

Ніжні рынак на Нямізе, конны рынак ля плошчы Коласа і шакаладна-кававая мануфактура на Камсамольскай – няшмат людзей ведае, што такое было. Але з вясны гэтага году ў цёплы сезон можна пачуць пра гэта і іншыя цікавосткі на велаэкскурсіях па горадзе. Іх праводзіць суполка “Менскі велашпацыр” – тры экскурсаводы ў межах аўтарскага праекту Рамана Абрамчука.

Не люблю ўсялякую такую тэхніку, - кажа экскурсавод Валянціна Кароткіна, замацоўваючы на поясе дынамік. Яна адна з тых трох, і праз 30 хвілін пачнецца экскурсія “Менск гандлёвы” у межах “Тыдня мабільнасці”. – Звычайна працую без узмацнення. Як нада мной жартаваў кіраўнік праекта, калі я расказваю ў Міры, мяне чутно ў Нясвіжы”.

Валянціна справай займаецца не першы год, як і двое калег; любіць Беларусь і ездзіць на ровары. Да велаэкскурсій не надта ўяўляла, як можна гэта рабіць у горадзе, а зараз часам выбірае ровар ахвотней за аўтобус.

“Менскі велашпацыр” прапануе шэсць экскурсій: рускамоўная аглядная “Минск. Лучшее” і тэматычныя: “Менск хіпарскі”, “Менск графа Чапскага”, “Таямніцы Лошыцкага парка”, “Менск экуменічны”, “Менск гандлёвы”. За сезон прайшло каля… не згадвае Валянціна, колькі сустрэч, але неўзабаве зімні перапынак.

Светлавалосы хлопец сярэдняга росту, што прывозіць ёй жалезнага каня, і ёсць той самы аўтар праекта, Раман. Ён прыгадвае, што экскурсій было ля 50 і з нечаканасцяў:

...прэтэнзіі праз тое, што экскурсіі платныя, і іх было шмат. Бо год таму “Velcom” праводзіў бясплатна. А з прыемнага – людзі, якія горача нас падтрымліваюць і захопленыя тым, што мы робім...

На пытанне, якія адкрыцці прынёс “Велашпацыр”, Раман адказаў як чалавек, які па сапраўднаму любіць свой горад:

Мінск мала саступае еўрапейскім гарадам з развітым культурным жыццём. У ім ёсць і патэнцыял для развіцця, і людзі, гатовыя развіваць ініцыятывы. У нас паціху здымаецца нейкі комплекс непаўнавартаснасці”.

Замчышча, гандлёвыя рады "Віленчукі" і Траецкі базар; расповеды пра тое, чаму ў Мінску было досыць рыбы і якой была мясная манаполія, дзе зарыты рэшткі старога гораду і чаму іх не адкапалі – 12 кіламетраў цікавостак і тры гадзіны кароткіх пераездаў яшчэ чакаюць кампанію тых, хто ахвяруе гэтаму свой цёплы восеньскі вечар.

Ганна Валынец

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: