Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Общественные кампании

Зрабі сваю прастору сам: як архітэктары аддаюць горад людзям

Пра свае спробы зрабіць гарадскую прастору прыстасаванай да патрэбаў жыхароў расказваюць неабыякавыя прафесіяналы.
0 комментариев
Продолжение темы:

Хадзіць на госці да суседзяў, граць у настольны тэніс і ладзіць самім сабе фэсты – гэтага зычаць жыхарам раёнаў Мінску стваральнікі ініцыятывы “Альтэрнатыўны двор” і арганізатары фэстаў на Грушаўцы і ў Малінаўцы. У рамках “Тыдня мабільнасці” у Мінску прайшлі прэзентацыі іх праектаў.

“Альтэрнатыўны двор” на аўтазе

Мінулай восенню на Трэцім мінскім архітэктурным форуме з’явілася ідэя праекта, які мае прэтэнзію змяніць рэальную гарадскую прастору… аўтаза. Маладыя архітэктаркі Алена Грамыка і Надзея Царонак з ініцыятыўнай супольнасці архітэктараў “Наваколле” выбралі двор ля метро “Аўтазаводская”. Яны пачалі стасавацца з мясцовымі жыхарамі, каб высветліць, чаго ж ім не хапае, каб быць шчаслівей.

У двары няма амаль нічога для дзяцей, бабулек і для таго, каб сушыць бялізну, а пад’езд выходзіць проста на праезную частку. Варта дадаць, што ў кватэрах цяжка нешта сушыць, бо ванная малая, на балконы нельга - выходзяць на праспект, а змеевікі летам халодныя. З ЖЭСам жа размаўляць надзвыйчай цяжка

Дзяўчаты правялі анкетаванне па пад’ездах, пытаючы, што ў двары маглі і жадалі б зрабіць людзі самі, бо “найчасцей усе спадзяюцца на нейкія органы ўлады”, - кажа Алена Грамыка. Усяго апыталі 162 чалавека.

Шмат хто выказаўся за пешаходны двор, больш бяспечны для дзяцей, некаторыя жадалі веластаянку і многія згадалі тэнісны стол. Яго прыбралі падчас пракладкі нейкіх камунікацый, ды так і не аднавілі. Таксама прайшло свята двара, дзе было шмат дзяцей, якім далі расказаць, чаго ім не хапае пры доме.

Мы прыцягнулі іх бацькоў, бо дзеці найчасцей з’яўляюцца ніткамі да іх, каб тыя нешта зрабілі. І гэта паслужыла мастком для даверу”, - кажа Алена.

Наступны этап, на які збіраюцца перайсці – пабудаваць нешта разам з жыхарамі, пясочніцу ці тэнісны стол, альбо якія-небудзь дзіцячыя музычныя інструменты.

Для чаго патрэбна столькі размоваў і планаў? На думку Аліны, першае – каб у будучыні зрабіць прыклад двара, які не ёсць тыповым, а зроблены менавіта для гэтых людзей, іх патрэбаў і штодзённых маршрутаў. Таксама яны жадаюць наладзіць лепшы кантакт між жыхарамі і інстанцыямі накшталт ЖЭС, аднавіць стасункі між самімі людзьмі, якія часам не ведаюць, хто іх суседзі.

Малінаўка і Грушаўка: фэсты на раёне

За зносам старой забудовы і новымі панэльнікамі знікаюць старыя тусоўкі і бабуліны лаўкі, а моладзь працягвае ездзіць “на цэнтр”. Арганізатары двух раённых фэстаў у Мінску – людзі, якія вырашылі змяніць гэта, дадаць мясцовым жыхарам крыху “раённага” патрыятызму і паказаць, што раён гэты – іх і ствараецца імі.

…Усё пачалося з воркшопа Святаслава Мурунава, расійскага ўрбаніста, які прыязджаў у снежні 2013 году. Яго меркаванне пра Мінск – “добра, але сумна”. За праблему ўзяліся архітэктары і пачалі з Уручча.

Была ідэя паставіць елку, зладзіць пару гульняў, каб атрымаць зваротную сувязь ад жыхароў, што там можна палепшыць”, - расказвае Аляксей Касцяшоў, архітэктар і выкладчык. Праз пару тыдняў яны разам з дзецьмі ў двары рабілі цацкі і ўпрыгожвалі елку.

Больш амбіцыйны праект быў на Грушаўцы – там вырашылі рабіць свята раёну, бо адной з праблем была адасобленасць мясцовых жыхароў: “Хаця, па расповедах, год 20 таму там усе адно адное ведалі, стасаваліся і былі сумесныя святы”, - кажа Аляксей.

Са снежня да 1 мая працавалі над фэстам, далучыліся мясцовыя жыхары, часам проста мінакі; бывалі і гульні, і суботнікі, і тыдзень будоўлі. Апроч інтэрактыву фэста арганізатары хацелі пакінуць нейкі “артэфакт” – тэрыторыю, якая нагадвала б аб супольнай працы жыхароў. Каляровымі класікамі зрабіліся квадрацікі пліткі побач і з’явілася арт-лавачка.

Другім стаўся фэст у Малінаўцы 13 верасня. Праведзены ў дзень горада, яго некаторыя людзі ўспрымалі як зроблены адміністрацыяй.

Мы надзьмулі малінавыя шарыкі, і ў нейкі момант я ўбачыла, як мужчына пачаў састрыгаць іх з вяровачкі сваім дзецям, - расказвае Алёна Талочка, архітэктарка і арганізатар. - Я кажу: “Што вы робіце?” Ён адказвае: “А вам што, шкада?” І я разумею: гэта мой раён, маё свята? ці агульнае, то бок нічыё? У гэты момант я зразумела, што сітуацыя не вельмі працуе. І я бачу адказ у інфармаванні… у тым, каб у прасвет між мясцовымі жыхарамі і ўладамі ўвайшлі прафесіяналы ў сферы”.

Ганна Валынец

Фота аўтара, супольнасць “Наваколле”, www.grushevka.by

.
Ранее по теме:

Комментарии читателей: