Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

"Гарадскі ляснічы" запрашае: “У Міхалка Brutto, а ў нас – прагулачны марафон”

У суботу пройдзе першы марафон на 42 кіламетры, падчас якога можна паслухаць гісторыі паркаў і дрэваў.
3 комментария

Рэліктавыя пасадкі ў Мінску, дуб Саламона Міхаэлса, парк, дзе каралі смерцю вайсковых злачынцаў - неверагодныя гісторыі пра дрэвы і паркі горада прапануе Ігар Корзун, ініцыятар кампаніі "Гарадскі Ляснічы". 42-кіламетровы прагулачны марафон у рамках “Тыдня мабільнасці” пройдзе па самых прыгожых скверах, парках і набярэжных горада.

Горад Мінск – гэта квэст, сапраўдны, і яго трэба разгадваць… а марафон – мерапрыемства з пэўным узроўнем складанасці, - кажа Ігар Корзун. - Лёгкага хлебу не бывае, і тут, мне падаецца, таксама трэба прайсці праз выпрабаванне, каб атрымаць веды. Ды й пасля, у Міхалка Brutto, а ў нас – прагулачны марафон”.

Марафон адбудзецца ў суботу, у адзін з апошніх дзён “Тыдня мабільнасці”. Старт 20 верасня ад галоўнага ўваходу ў парк Горкага а 10 раніцы, фініш праз 12 гадзін на Камсамольскім возеры.

Удзел бясплатны і можна далучыцца ў любы час (ад прыпынкаў транспарту да маршруту абяцаюць не больш за 300 метраў, кантактаваць праз vel. +37529 342 32 86, Ігар).

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: