Подписаться! Лента новостей Климат Изменение климата

На беларускае надвор’е уплывае нават балотны хмызняк

У Мінску прайшла адкрытая лекцыя аб ролі балотаў у клімаце.
0 комментариев

Мерапрыемства "Балоты і клімат" было зарганізаванае таварыствам "Зялёная сетка", грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны", грамадскім аб'яднаннем "Экадом" і інфа-цэнтрам "Эка-інфа" НАН Беларусі.

Прысутным пашэнціла паслухаць выступ аднаго з лепшых спецыялістаў у краіне па кліматычных зменах, доктара геаграфічных навук, акадэміка Уладзіміра Фёдаравіча Логінава.

Лектар з самага пачатку звярнуў увагу на неадназначны вобраз, які стварыўся вакол сусветнага пацяплення. У найноўшы час уяўленні абывацеляў аб гэтым фармуюцца з большага дзякуючы высокай ступені інфарматыўнасці сучаснага грамадства і шэрагу засух, якія адбыліся ў шчыльна заселеных рэгіёнах, а не на ўскрайках цывілізацыі.

Такім чынам, агульнае уражанне аб тэмпературных катаклізмах ствараюць тэлекарцінка і ўласныя адчуванні. Але па вялікім рахунку яны адпавядаюць рэчаіснасці — планета пакрысе грэецца. Сп. Логінаў падкрэсліў, што ў гэтым працэсе, акрамя парніковых газаў, на якія ў першую чаргу звяртаецца ўвага, прымаюць удзел аэразольныя забруджванні. Апошнія складаюцца з драбнейшых часцінак вокісаў крэмнія, кальцыя, вуглярода і шматлікіх металаў. Яны выкідваюцца ў паветра цеплавымі электрастанцыямі, заводамі, вулканамі і таксама робяць свой унёсак у экалагічныя наступствы.

Прыкметай зменаў клімата ў свеце сталася павялічэнне шквалаў і колькасці ападкаў. На Беларусі гэта асабліва характэрна для паўночнай часткі краіны. Але, дзякуючы меліярацыі ў другой палове ХХ ст., Палессе ўжо дагнала Паазер'е па колькасці засух і замаразкаў. Аб тым, як звычайны балотны хмызняк ратуе нас ад рэзкіх перападаў тэмператур, варта паслухаць Уладзіміра Логінава ад першай асобы:

Тэму ўплыву балотных тэрыторый на кліматычныя змены працягнула Ганна Андрэеўна Чувашова, спецыяліст-эколаг ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны", аспірант НПЦ па біярэсурсам НАН РБ.

АПБ ужо шмат часу рэалізуе праекты, дзе падлічвае, якую колькасць метана, закісу азота і вуглярода выкідаюць беларускія тарфянікі: "жывыя", асушаныя і паўторна забагненыя. З самага пачатку выступоўца распавяла, як у працэсе фотасінтэза ў балоты трапляе і затрымліваецца вуглекіслы газ.

Высветлілася, што балоты, якія пакрываюць толькі 6% тэрыторыі планеты, хаваюць у сабе ў два разы больш вуглярода, чым усе лясы на зямлі. Як толькі тарфянік высушваецца і падземныя воды сыходзяць у глебу, кісларод з паветра акісляе вуглярод і той выходзіць у атмасферу. Да яго дадаецца вокіс азота, а пры пажары ўсе гэтае "дабро" ляціць у нашае паветра яшчэ ў большых памерах.

Ганна пазнаёміла слухачоў з тым, якім чынам і на якіх тэрыторых АПБ падлічваюць выкіды парніковых газаў. У прысутных паўстала пытанне, чаму "Ахова птушак Бацькаўшчыны" праводзіць такія падлікі. Калегам Ганны з АПБ прыйшлося ўключацца ў дыскусію і больш дэталёва гэта тлумачыць:

Па словах арганізатараў, лекцыі ў межах кампаніі "У ахову беларускіх балотаў" будуць працягвацца і далей. Бліжэйшыя плануюць прысвяціць батанічнай і заалагічнай разнастайнасці на балотных тэрыторыях.

Комментарии читателей: