Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Гражданские инициативы

Дапамажы балоту Жада добрымі пажаданнямі

ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае далучыцца да акцыі ў падтрымку балота Жада, што на Віцебшчыне.
0 комментариев ptushki.org
Продолжение темы:

У 2015 годзе тэрыторыя балота, што знаходзіцца на тэрыторыі Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў, стане рэспубліканскім заказнікам. Але не ўсё балота цалкам. Справа ў тым, што кавалак у 100 га з боку Міёрскага раёна не ўвойдуць у межы заказніка. Такое ўмоўнае падзяленне цэлага балота небяспечна тым, што на "незаказнікавай" частцы могуць пачаць праводзіць торфараспрацоўку, што стане пагрозай для усёй тэрыторыі Жадаў. Балота – непадзельная экасістэма, і калі "адрэзаць" няхай і невялікую (каля 10%) частку тэрыторыі – гэта прывядзе да таго, што з цягам часу балота страціць сваю біяразнастайнась і прыродную каштоўнасць з-за парушэння гідралагічнага рэжыму.

Вельмі істотна, каб Жады ўвайшлі ў склад заказніка адразу цалкам, без аніякіх падзелаў.

Таму важна прымаць рашэнне зараз! Мы запрашаем усіх ЖАДАючых далучыцца да падтрымкі балота і падпісать адмысловую паштоўку "Балота не пірог"! На паштоўке трэба напісаць сваё паЖАДАнне ў падтрымку балота і пазначыць адрас мясцовых (Міёры), абласных ці рэспубліканскіх органаў улады, якія могуць паўплываць на сітуацыю.

Больш даведацца пра балота і падпісаць паштоўку можна на пляцоўке АПБ на фестывалі "Журавы і журавіны" у Міёрах у нядзелю 14 верасня ў зоне адпачынку "Паўвостраў". Таксама па паштоўкі можна завітаць у офіс АПБ у Мінску ў зручны для вас час (вул.Парніковая, 11).

Падтрымаем Жады разам і паЖАДАем балоту лепшага жыцця!

Ранее по теме:

Комментарии читателей: