Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Заўтра дэдлайн падачы заявак на трэнінг па новых медыя для НДА

Трэнінг пройдзе ў Мінску 26-28 верасьня і 10-12 кастрычніка.
0 комментариев

Ініцыятыва NewGroupMedia ў межах NewMediaLab запрашае прыняць удзел ў трэнінгу “Новыя медыя для НДА”, мэтай якога з'яўляецца павышэнне лічбавай прысутнасці НДА Беларусі праз прадстаўленне арганізацыяў ды іх дзейнасці ў медыя прасторы для інфармавання мэтавых групаў і шырокай грамадзкасці. Трэнінг уяўляе з сябе трохдзённы практыка арыентаваны курс і складаецца з наступных блокаў:

  • што такое новыя медыя;
  • як ствараць медыя кантэнт;
  • прасоўванне створанага кантэнту.
  • Да ўдзелу запрашаюцца актывісты НДА, зацікаўленыя ў прасоўванні сваёй дзейнасці ды павелічэнні ўплыву на свае мэтавыя групы.

    Адабраныя ўдзельнікі мусяць узяць з сабою медыя матэрыялы пра сваю арганізацыю/дзейнасць. Плануецца, што пасля трэнінгу кожная арганізацыя-ўдзельнік створыць медыя матэрыял пра сваю дзейнасць, пра праблематыку з якой працуе арганізацыя ці прэзентацыю арганізацыі.

    Арганізатары кампенсуюць выдаткі на харчаванне, пражыванне, транспарт.

    Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз эл. адрас: info.newgroupmedia@gmail.com

    Апошні тэрмін падачы заявак: 12 верасня 2014 г.

    Беларускі Зялёны Партал

    Крыніца фота www.deepapple.com

    Ранее по теме:

    Комментарии читателей: