Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

АПБ запрашае правесці Дзень горада разам за назіраннем за птушкамі

13 верасня ў Лошыцкім парку, а затым у заказніку "Лябяжы" пройдуць інфармацыйна-пазнаваўчыя мерапрыемствы ад АПБ.
0 комментариев
Продолжение темы:

Пачынаючы з 12 гадзін 13 верасня, у Лошыцкім парку ля "Горада майстроў" разгорніцца назіральная пляцоўка грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Любы жадаючы зможа пабачыць крыжанку, зелянушку, аўсянку, пярэстага дзятла, а асабліва ўважлівым можа пашанцаваць разгледзіць і рэдкія віды, напрыклад, вушастую саву.

У альтанцы ля вады можна пазнаёміцца з фотавыставай "Горад і пейзажы? Заказнік "Лябяжы!"

Акрамя гэтага кожнага чакае прыемны сюрпрыз: буклеты АПБ і паштоўкі-шпаргалкі, што дапамогуць з лёгкасцю вызначаць віды птушак.

А 14 гадзіне з Лошыцкага парка адправіцца аўтобус у заказнік "Лябяжы", дзе ў 14.30 пачнецца экскурсія па гэтаму унікальнаму гарадскому заказніку рэспубліканскага значэння, які з'яўляецца месцам пасялення розных відаў птушак.

Запісацца на экскурсію можна ці непасрэдна на назіральнай пляцоўцы, ці па тэлефоне +375 29 2648766. Таксама ніхто не забараняе даехаць самому: аўтобусам №44 ад прыпынку "Камароўскі рынак" да прыпынку "Ржавец".

Беларускі Зялёны Партал па матэрыялах АПБ

Ранее по теме:

Комментарии читателей: