Подписаться! Лента новостей Техносфера

За 13 год чалавецтва згубіла 104 млн гектараў непарушаных лясоў

Даследаванне касмічных здымкаў Зямлі выявіла 8% дэградацыі важных малапарушаных лясных тэрыторый.
1 комментарий

Большая частка тэрыторый (65%) знаходзіцца на тэрыторыі трох краін: Расіі, Бразіліі і Канадзе, паведамляе Greenpeace.

Малапарушаныя лясы з'яўляюцца важнымі для захавання біяразнастайнасці, аднак пад уздзеяннем чалавека такія лясы "драбняцца" і буйныя жывёлы, для выжывання якіх патрэбны велізарныя тэрыторыі знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

У Расіі, Бразіліі і Канадзе назіраецца найбольшая дэградацыя дзікай прыроды, кожны дзень у гэтых краінах становіцца на 20 млн гектараў менш лясных тэрыторый.

Па словах Аляксея Ярашэнко, эксперта і кіраўніка лясной праграмы Greenpeace Расіі, чым большыя плошчы захоўваемай прыроднай тэрыторыі, тым менш яе прыродныя комплексы падвяргаюцца неспрыяльнаму знешняму ўздзеянню.

Greenpeace Расіі нагадвае, што па Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці, якую ў 2002 годзе прыляла і ратыфікавала большасць краін, перад чалавецтвам стаіць задача захаваць на Зямлі разнастайнасць відаў. З гэтай прычыны неабходна захаваць біялагічную разнастайнасць лясоў, што служаць домам для вялікай колькасці жывёл і раслін.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: