Подписаться! Лента новостей Экошок

Сырыйская апазыцыя кажа пра 1300 ахвяр хімічнай зброі

Пры ўжываньні ўрадавымі сіламі хімічнай зброі ў ходзе апэрацыі супраць паўстанцаў у Дамаску загінулі каля тысячы трохсот чалавек.
0 комментариев svaboda.org
Продолжение темы:

Прадстаўнік Сырыйскай нацыянальнай кааліцыі Джордж Сабра на прэс-канферэнцыі ў Стамбуле паведаміў, што напады, якія адбыліся сёньня раніцай, азначаюць паваротны пункт у грамадзянскай вайне ў Сырыі. Паводле яго, мэтай гэтых нападаў было зьнішчэньне людзей.

У распаўсюджаных у Інтэрнэце відэасюжэтах бачныя целы меркаваных ахвяраў без візуальных прыкметаў раненьняў.

Урад Сірыі і армія абвяргаюць абвінавачваньні ў выкарыстаньні хімічнай зброі.

Сырыйскія апазыцыйныя групоўкі заклікаюць ААН накіраваць інспэктараў гэтай арганізацыі, якія знаходзяцца ў Сірыі, ў раёны, дзе, як сьцьвярджаюць паўстанцы, войска ўжыла хімічную зброю. Францыя, Турэччына і Ліга арабскіх дзяржаў падтрымалі гэты заклік.

Дапоўнена: ЗША заклікалі ўлады Сырыі неадкладна даць інспэктарам ААН доступ у раёны, дзе, як сьцьвярджае сырыйская апазыцыя, армія ўжыла хімічную зброю супраць мірных жыхароў. Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка Белага дома Джошуа Эрнэста.

Раней Рада Бясьпекі ААН паведаміла, што ў сераду правядзе тэрміновую нараду ў сувязі з заявамі аб новых выпадках ужываньня хімічнай зброі.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што інфармацыя аб ужываньні сырыйскімі ўладамі хімічнай зброі падобная на загадзя сплянаваную правакацыю.

Комментарии читателей: