Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Упершыню ў Беларусі пройдзе "FSP-пятніца" для захавання леса

У верасні з вашага офіса бясплатна вывезуць макулатуру ў межах міжнароднай акцыі для захавання лясоў.
0 комментариев
Продолжение темы:

Дзеля ўдзелу ў акцыі неабходна пакінуць сваю заяўку на сайце МГА "ЭкаПартнёрства" да 19 верасня.

Галоўнай умовай з'яўляецца тое, што мінімальная вага макулатуры павінна быць - 20 кг. І калі вы не можаце сабраць неабходную яе колькасць, то падключайце сваіх суседзяў.

Акцыя праходзіць у 13 краінах і ў гэтым годзе Беларусь упершыню далучылася да "FSP-пятніцы".

Дзякуючы гэтай акцыі арганізатары здаюць кілаграмы непатрэбнай паперы, тым самым робячы ўнёсак у захаванне лясоў. 26 верасня - лічыцца днём правядзення акцыі і якраз у гэты дзень вам прапануюць задумацца пра тое, якія наступствы ад лесанарыхтовак існуюць.

Беларускімі арганізатарамі з'яўляюцца МГА "ЭкаПартнёрства" сумесна з ТДА "Экалогія горада".

Больш падрабязная інфармацыя пра акцыю на сайце МГА "ЭкаПартнёрства".

Беларускі Зялёны Партал па матэрыялах прэс-рэлізу

Ранее по теме:

Комментарии читателей: