Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Беларускі Зялёны Партал шукае журналістаў для стварэння гомельскай рэдакцыі

Запрашаем да супрацы журналістаў з Гомеля і вобласці для напісання актуальных мясцовых экалагічных навін.
0 комментариев
Продолжение темы:

Калі Вас цікавіць экалагічная тэматыка, ёсць час і імпэт паспрабаваць сябе ў гэтай тэме, творчая каманда Беларускага Зялёнага Партала прапануе Вам перспектыўнае доўгатэрміновае супрацоўніцтва.

Ад Вас чакаем:

• досьвед журналістскай / рэдактарскай працы;

• навыкі: напісання інтерв'ю, артыкулаў, зацемак, кароткіх аператыўных навінаў па прынцыпах інтэрнэт журналістыкі;

• валоданне пісьмовай і вуснай беларускай і рускай мовамі;

• дастаткова высокі ўзровень валодання камп’ютарам і офіснымі праграмамі;

• праактыўнасць, хуткасць рэагавання і адказнасць;

• пачуцце гумару вітаецца .

Будзем радыя, калі Вы, як мясцовыя жыхары, самі зможаце прапанаваць тэмы па асвятленню гомельскіх эка-праблемаў і іх рашэнняў.

Са свайго боку абяцаем:

• павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

• магчымасць росту і коучынг;

• удзел у экалагічных мерапрыемствах і карпаратывах;

• цікавыя івэнты і наведванне семінараў, канферэнцый;

• разнастайную дапамогу і падтрымку;

• добрую творчую каманду;

Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыю дасылайце на электронную пошту greenbelarus.editor@gmail.com да 18 верасня ўключна.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: