Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Общественные кампании

Вынiкi семiнару "Нёманская Свіслач: наша агульная каштоўнасць і адказнасць"

У Канюхоўскім Сельскім доме культуры на Бераставіччыне сабраліся неабыякавыя каб захаваць мясцовую прыроду.
0 комментариев
Продолжение темы:

На семінары "Нёманская Свіслач: наша агульная каштоўнасць і адказнасць" Дзьмітрый Лебедзеў, галоўны спецыяліст Гродзенскага абласнога камітэту міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, распавёў аб выкананні дзяржаўнай праграмы развіцця сістэмы асоба ахоўваемых прыродных тэрыторый на Гарадзеншчыне. Новы заказнік "Нёманская Свіслач" уключаны ў праграму і будзе ўключаць у сябе таксама заказнік "Свіслач" у Бераставіцкім раёне, а таксама даліну Свіслачы ў Гродзенскім раёне. Агульная плошча новага заказніка складзе каля 5000 га.

Дзьмітры Вінчэўскі, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, расказаў незвычайную гісторыю пераадкрыцця вяртлявай чаротаўкі ў Беларусі і пра сучасныя праблемы віду ў Еўропе і на балоце Грайна побач з месцам правядзення семінару.

Кандыдат біялагічных навук Алег Созінаў, загадчык кафедры батанікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, паказаў прыкладныя межы будучага заказніка і як выглядаюць найбольш каштоўныя мясцовыя біятопы і віды раслін, а таксама прапанаваў магчымыя шляхi захавання мясцовай біяразнастайнасці.

Пад час супольнага абмеркавання праблем і магчымага іх вырашэння аказалася, што галоўная праблема– гэта незвычайна высокі і стабільны сёлета ўзровень вады ў р.Свіслач вышэй т.зв. Свіслацкай мініГЭС. Нізіннае балота паміж вёскамі Грайна і Ярмолічы паступова ператвараецца ў возера. Змяняецца расліннасць і відавы склад гняздуючых там птушак, а ў навакольных гаспадарствах пастаянна стаіць вада. Учым прычына гэтай негатыўнай з’явы і ці звязана яна з працай мініГЭС на Свіслачы– трэба шукаць адказы ў бліжэйшай будучыні.

Атрымалася пад час семінару зрабіць і вельмі сымбалічную рэч: ўрачыста адкрыць тры першыя інфарамцыйныя шыльды вакол балота Грайна.

Сем іншых, якія будуць інфармаваць мясцовых жыхароў і гасцей пра самых цікавых птушак Нёманскай Свіслачы, але ўжо ў Гродзенскім раёне, будуць усталяваныя ў бліжэйшы час.

Беларускі Зялёны Партал па матэрыялах BEZBOLOT.NET

Фота Iрыны Агейчык

Ранее по теме:

Комментарии читателей: