Подписаться! Лента новостей Техносфера Сельское хозяйство

17 500 га чарнобыльскіх земляў аднаўляюць, а 194 200 га чыстых - стаяць закінутымі

Навукоўца і вынаходнік дазіметра, былы дэпутат Вярхоўнай рады БССР аб землях, угнаеннях і радыёактыўных бычках.
0 комментариев
Продолжение темы:
За 20 год, паводле Юрыя Варонежцава, амаль 17,5 тыс га бруднай зямлі ўведзена назад у карыстанне, пераважна ў Гомельскай вобласці, а “сельскагаспадарчая вытворчасць вядзецца на 26,5 тыс. га земляў з высокай шчыльнасцю забруджання 137Cs – от 555 до 1480 кБк/м2 (15÷40Ки/км2). І гэта афіцыйна, не кажучы аб тым, колькі пашняў і лугоў штрафуюць, -­ кажа Юрый. - З кропкі гледжання захавання здароўя і экалогіі памылка казаць, што тут тэарэтычна можна вырабіць чыстую прадукцыю. Можна толькі ўмоўна, ці нарматыўна чыстую”.

Вырошчваць травы на брудных палях, карміць імі хатнюю жывёліну – справа звычайная. Пасля, каб мяса не было радыёактыўным, ім даюць сарбенты, каб яны ачышчаліся перад забоем:

Год бычка адкормліваюць, і калі яго зарэзаць у сярэдзіне цыкла, мяса будзе радыёактыўнае. Месяцы за два яго кормяць сабрентамі, і гэта ўсё выводзіцца. Навоз раскідваецца па палях, і цэзій-­стронцый трапляе ў травы і зноў бычку”.

Вялікія грошы ідуць на гэтыя сарбенты і на тое, каб прыводзіць у парадак гэтую зямлю – на калійныя, форсфарныя і іншыя ўгнаенні, што рассыпаюць па палях. У 2013 годзе 480,2 мільярды рублёў пайшло на абаронныя меры ў сельскай гаспадарцы на забруджаных землях, у тым ліку на ўгнаенні.

Калі вы крыху сочыце за тым, што адбываецца ў сферы нашай сельскай гаспадаркі, то ведаеце, што год не абыходзіцца без таго, каб не саджалі людзей, што маюць адносіны да гэтых угнаенняў”, -­ адзначае Юрый.

Паводле яго, пасадзілі ўжо каля 20 чалавек. А механізм “бізнесу” просты: па чарнобыльскай праграме атрымоўваюць угнаенні, каб гэтую зямлю прывесці ў парадак. Яны каштуюць ад 12 да 20 $ за тону з улікам датацый, якія дзяржава дае па гэтай праграме:

Вы, маючы адносіны да размеркавання гэтых угнаенняў па нашых гаспадарках па паперах праводзіце, што дырэктар іх атрымаў, іх раскідалі па палях. А насамрэч у змове з дырэктарам угнаенне прадаецца альбо ў Расію, альбо ў Прыбалтыку, дзе кошт – звяртаю ўвагу – 350­-400, на некаторыя віды ўгнаенняў 500 $ (экспартны кошт калійных угнаенняў РБ у 2014 годзе – 451,1 $ – аўт.). Падаецца, гэта Маркс сказаў, што калі норма прыбытку робіцца больш за 100%, чалавек гатовы на любое злачынства. А тут – 300-­400%. Угнаенні не даходзяць да нашых радыёактыўных палёў”.

Апошняя справа, якую прыгадвае эксперт з тых, што скончыліся судамі – на 300 000 тон (і 26 000 тон – 2012 год), “і гэта толькі тое, што атрымалася даказаць. А што і як вырабляецца на гэтых палях – калі вы ўважліва пачытаеце нашыя СМІ, то там пішуць: “У Н. знайшлі радыёактыўнае зерне”, і яго накіроўваюць пераважна на спірт. Разумееце? За нашыя грошы вырошчваюць радыёактыўнае зерне, укладаючы туды каласальныя сродкі, і нас жа труцяць”.

“Плошчы можна кампенсаваць клопатам аб чыстай зямлі”

Забруджаныя землі далучаюць да сельскагаспадарчых, апелюючы да таго, што яны вельмі ўрадлівыя і г.д. “але паглядзіце, колькі ў нас гэтай зямлі, і яна пустуе: у Магілёўскай, Віцебскай абласцях палі зараслі бур’янам”, -­ кажа Юры.

Паводле дадзеных Камітэта Дзяржкантроля, за сем год плошча сельгасземляў зменшылася на 194,2 тыс. га (дадзеныя праверкі ад мая 2014 году).

Па статыстыцы, у Беларусі на душу насельніцтва прыходзіцца амаль гектар сельскагаспадарчых земляў, пашні ­ 0,6 га :

Гэта ў два разы больш, чым у сярэднім па свеце і ў 5 разоў больш, чым у Германіі”, ­- кажа Юрый.

Паводле яго там, у Германіі, людзі маюць квоты на продаж сваёй прадукцыі і набываюць яе, калі хтосьці не можа ці не жадае выкарыстаць сваю цалкам. І пры гэтым маюць пашню ў сярэднім меншую ў 5 разоў, чым у беларусаў – то бок там існуе нават канкурэнцыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, што нам і не снілася.

Таму забруджаныя “плошчы можна кампенсаваць клопатам аб чыстай зямлі і не выдаткаваць грошы на кантроль... - ­падсумоўвае навукоўца. -­ А для таго, каб зямля зрабілася адносна чыстай пад цэзіем і стронцыем, трэба чатыры перыяды паўраспаду – 100­ -120 год”.

Ганна Валынец

Фота аўтара, з архіва Юрыя Варонежцава, n1.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: