Подписаться! Лента новостей Техносфера Промышленность

Глыбоцкі сабор пакрываецца сажай ад кансервавага заводу

Праблема крыецца ў тым, што кацельную прадпрыемства топяць мазутам, які пры згаранні і дае чорны дым.
0 комментариев
Продолжение темы:

Не так даўно у саборы, што з'яўляецца помнікам архітэктуры XVII стагоддзя, правялі знешні рамонт, паведамляе Westki.info.

Аднак мясцовым жыхарам ужо не першы дзень даводзіцца назіраць як белыя сцены сабора пакрываюцца сажай з Глыбоцкага кансервавага заводу. Справа ў тым, што кацельную прадпрыемства топяць мазутам, які пры згаранні і дае такі чорны дым. І гэта нягледзячы на тое, што Глыбокае газіфікавана. У прадпрыемства няма фінансаў, а газ каштуе даражэй за мазут, тым больш за газ патрабуюць папярднюю аплату.

Хаця яшчэ ў 2004 годзе, калі ў Глыбокае з мэтай сімвалічнага пуску газа завітаў кіраўнік дзяржавы, выступаў высокі мясцовы чыноўнік. У сваёй прамове ён адзначыў, што пасля газіфікацыі кацельню канвервавага завода (цяпер ААТ"Купцоў") таксама перавядуць на газ і труба ў цэнтры Глыбокага больш не будзе "капціць" храм.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: