Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Конкурсы

Маладыя наватары закліканы вырашыць праблему змянення клімату

Конкурс праводзіцца ў рамках сусветнага мерапрыемства ITU Telecom у партнёрстве з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.
0 комментариев
Продолжение темы:

Конкурс накіраваны на пошук наватарскіх ідэй, якія датычацца змякчэння ўздзеяння змянення клімату, у прыватнасці на здароўе людзей, пры дапамозе інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) у "разумных" гарадах, піша БЕЛТА.

Па задумцы маладыя людзі з усяго свету будуць сумесна працаваць над канцэпцыямі новых і інавацыйных грамадскіх кампаній, ствараемых у сферы "разумных" гарадоў, з мэтай садзейнічаць будучым пакаленням у адаптацыі да змяненняў клімату ці зніжэння яго наступстваў.

Спаборніцтва прадоўжыцца да 7 кастрычніка, пасля якога будуць выбраны два фіналісты, што прадставяць у Дохе (Катар) свае ідэі лідарам галіны і нацыянальным прадстаўнікам, і стануць удзельнікамі семінараў-практыкумаў. На працягу года ў фіналістаў будзе праводзіцца праграма настаўніцтва і яны атрымаюць фінансавую падтрымку ў памеры $5 тысяч.

У конкурсе могуць прынять удзел маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 год.

Беларускі Зялёны Партал

Крыница фота www.planar.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: