Подписаться! Лента новостей Техносфера Энергетика

Пад Рэчыцай з'явіцца сонечная электрастанцыя

"Беларусьнафта" адбудуе чарговы аб'ект фотаэнергетыкі магутнасцю 3.6 МВт.
0 комментариев

Фотаэлектрастанцыю плануюць пабудаваць на тэрыторыі Беларускага газаперапрацоўваючага завода, паведамляюць "Сильные новости".

Па праекту на станцыі будзе размяшчацца дзве пляцоўкі з 14 465 фотаэлектрычнымі панэлямі, размеркавальнымі ўстройствамі і трыма пераўтваральнікамі пастаяннага току ў пераменны.

Зараз на месцы будучай станцыі праводзяцца работы па мантажу рамачнага поля.

Гэта ўжо не першы аб'ект фотаэнергетыкі, які будуе нафтавая кампанія. У мінулым годзе была ўсталяваная міні станцыя магутнасцю 40 кВТ.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: