Подписаться! Лента новостей Экоправо Международное законодательство

"Экаабарону" прызналі "замежным агентам" праз выкананне Орхускай канвенцыі

Арганізацыя атрымала афіцыйны адказ на свой зварот ад Дэпартаменту па справах некамерцыйных арганізацый МЗС РФ.
0 комментариев
Продолжение темы:

На мінулым тыдні арганізацыя "Экаабарона" атрымала афіцыйны адказ ад Дэпартаменту па справах некамерцыйных арганізацый Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі, у якім паведамляецца, што грамадскую арганізацыю ўсё ж уключаюць у рэестр некамерцыйных арганізацый, што выконваюць функцыю замежнага агента.

Такія высновы былі зроблены па выніках праведзенай праверкі: улічваючы, што арганізацыя мае фінансаванне з-за мяжы і праводзяць дзейнасць, якая накіравана на "падрыў" дзяржаўнай палітыкі ў экалагічна-грамадскай сферы. У сваю чаргу ў адказе прыводзіцца прыклад супрацьдзеяння будаўніцтву ў Калінінградскай вобласці Балтыйскай АЭС, а таксама аказанне ўціску на далучэнне Расіі да Орхускай канвенцыі.

У рэалізацыі падобных праектаў Дэпартамент бачыць выхад за межы прадугледжаных законам выключэнняў з відаў палітычнай дзейнасці.

4 верасня "Экаабарону" чакае чарговае пасяджэнне суда, па выніках якога арганізацыі могуць выпісаць штраф з-за таго, што яна атрымоўвала замежнае фінансаванне і ажыццяўляла дзейнасць, якая супярэчыць агульнадзяржаўнай палітыцы, і пры гэтым не была зарэгістравана як замежны агент.

Беларускі Зялёны Партал

Крыніца фота lenta.ru, www.novayagazeta.ru, Facebook

Ранее по теме:

Комментарии читателей: