Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

13 верасня на аграсядзібе "Верас" пройдзе "Зялёная гулянка"

Свята "Organic party", па задумцы арганізатараў, павінна прыцягнуць увагу беларусаў да аграэкатурызму.
0 комментариев
Продолжение темы:

Арганізатарамі "Зялёнай гулянкі", што адбудзецца на аграсядзібе "Верас", якая даўно лічыцца адной з найлепшых у Беларусі, выступаюць грамадскае аб'яднанне "Адпачынак у вёсцы" і Міністэрства спорта і турызму, паведамляе "Твой стыль".

У праграму свята ўваходзяць: кулінарныя майстар-класы, выставы народных майстроў, танцы і спевы, спецыяльная праграма для дзяцей.

"Зялёная гулянка" распачнецца 13 верасня а 11 гадзіне на гаспадарцы "Верас", што знаходзіцца за вёскай Казловічы, якая месціцца амаль на мяжы Зэльвенскага і Слонімскага раёна побач са славутай Сынкавіцкай царквой. Каб патрапіць туды, трэба збочыць з дарогі Ваўкавыск-Слонім за Зэльвай на вёску Елка.

Беларускі Зялёны Партал

Ранее по теме:

Комментарии читателей: