Подписаться! Лента новостей Техносфера

Стратэгія па торфаздабычы: лепш здабываць на парушаных, чым на натуральным тарфяніку

6 000 га балот на Віцебшчыне адыдуць у тэрыторыю рэспубліканскага заказніка, 100 - пойдуць пад торфараспрацоўку.
0 комментариев bezbolot.net

6 000 гектараў балот на Міёршчыне і Шаркаўшчыне зробяцца ў 2015 годзе рэспубліканскім заказнікам. І 100 гектараў з тых жа балот у заказнік не ўвойдуць. Чаму так адбылося і як гэта можна ацаніць, расказваюць людзі, што маюць наўпростыя адносіны да беларускіх балотаў.

“Лепш здабываць там, чым на натуральным тарфяніку”

У 2015 годзе, паводле дзяржпраграмы па асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях, мясцовыя балоты ўвойдуць у 6 000 гектарны балотны заказнік Жада. Частка яго на Шаркаўшчыне колісь была меліяраваная і адноўленая, а частка і сёння ёсць заказнікам мясцовага значэння.

100 гектараў балота пойдзе пад торфараспрацоўку. Раней там ужо была здабыча, але на невялікую глыбіню, і зараз там бачны чорны торф, які так і не захапілі расліны – для іх сухавата, але торф можна здабываць толькі з помпавай станцыяй, бо вада ўсё ж ёсць. А торфазаводаў у ваколіцах няма, толькі пад Лідай ёсць міні-торфабрыкетны, акурат разлічаны на невялікія радовічшы.

Падобныя тэрыторыі Аляксандр Казулін, супрацоўнік НАН Беларусі і адзін з тых, хто ўдзельнічае ў падрыхтоўцы дакументаў, лічыць магчымым адводзіць пад здабычу. Але з умовай: будуць выконвацца ўсе прыродаахоўчыя мерапрыемствы, патрэбныя па закону пры здабычы торфу, і асабліва, калі ўчастак прымыкае да натуральнага балота:

Торфаздабыча працягвае існаваць. І наша прыродаахоўная супольнасць, як і ў свеце, дазваляе здабываць торф на тарфяніках, але толькі на парушаных, так што часам і аднаўляць немагчыма. Лепш здабываць там, чым на натуральным тарфяніку”.

Ахоўваць асноўную тэрыторыю заказніка ад месца торфаздабычы збіраюцца супрафільтрацыйнымі дамбамі і кранамі, якія лічацца дастатковымі для адмяжоўвання радовішча ад ахоўваемых тэрыторый. Але Анэт Ціле, балотавед і адмыслоўца з Германіі, якая таксама вывучала парніковыя выкіды, мяркуе, што не такія надзейныя дамбы, як кажуць:

Я лічу, што яны не дзейнічаюць [у Дакудаўскім заказніку]. Супрацьфільтрацыйная дамба – плёнка на паўтары метры, што не дастае да мінеральнага грунту. Калі б даставала, можа, неяк бы дзейнічала. Нават у глыбіні – мы мералі ў Кітаі, але на нізінным балоце – вада рухаецца 15 сантыметраў на дзень. І трэба мець на ўвазе, што калі плёнка не цалкам пакладзеная, то яна не будзе трымаць – вада рухаецца не толькі праз першыя паўметра трофу”.

Забалоціць лепш, чым не забалоціць

Таксама Анэт лічыць, што нават калі ўчастак здабычы вельмі маленькі, усё адно, гэтыя 100 га маюць уплыў на наваколле і на балота – змяняецца пласт торфу, расліннае покрыва. Затапіць балота не зараз, а пасля лепш, чым не затапіць, але сам факт здабычы торфу, на погляд Анэт, гэта вялікія страты ў плане гідралогіі, бо балота – жывы арганізм, і немагчыма прыбраць кавалачак яго без наступстваў.

Торф можа з’явіцца наноў, па 1 міліметру на год, але толькі, калі забалачванне зроблена добра, каб вада ўвесь час трымалася ля паверхні глебы. А ў такім клімаце як беларускі – суха летам і вільготна зімой – гэта не вельмі проста”.

І не толькі ў гэтым перашкода: некаторыя эколагі непакояцца, што прадпрыемствы-торфаздабытчыкі могуць паставіцца да паўторнага забалачвання недабрасумленна праз тое, што фінансаванне апынецца недастатковым, і затопяць толькі настолькі, каб балота не згарэла.

Кепска ў здабычы торфу нават са 100 гектараў і тое, што з ім будзе пасля: найвыгадей прадаваць за мяжу, дзе той пойдзе на ўгнаенне. І праз год 10-15 ён жа раскладзецца і ў выглядзе вуглякіслага газу трапіць у атмасферу.

“Калі ў нас былі грошы, раён не дазволіў забалоціць”

Аляксандр Казулін кажа, што месца, адведзенае пад торфаздабычу, не самае горшае:

Там розніца вышынь між натуральным балотам і месцам здабычы не вельмі вялікая, і атрымоўваецца, што наступствы будуць, але мінімальныя.

Калі мы яго проста ўключым у заказнік – ён будзе заставацца ў такім стане (як зараз). Як і ў выпадку неўключэння. І ўсё адно, спыніць яго ўплыў на натуральнае балота можна толькі пры паўторным забалачванні”.

На пытанне, ці так атрымліваецца, што калі ўчастак не забалоцяць торфаздабытчыкі, то грошай не дасць ніхто, Аляксандр адказаў:

Не, грошы можна было б знайсці. Проста зараз няма станоўчага рашэння Міёрскага раёну. У свой час, калі ў нас былі грошы, раён не дазволіў забалоціць, так, як і з Астраўскім”.

Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: