Подписаться! Лента новостей Экознание

Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея НДА запрашаюць на азнаямленчы візіт

Тэма візіта: сучасныя стандарты свабоды асацыяцый і прававыя ўмовы дзейнасці некамерцыйных арганізацый.
0 комментариев
Продолжение темы:

Візіт адбудзецца у перыяд з 23 па 30 кастрычніка бягучага году ў Вільні і Будапешце.

Праграма візіту ўключае ў сябе азнаямленне з актуальнай сітуацыяй прававога рэгулявання дзейнасці няўрадавых арганізацый у Цэнтральнай Еўропе, еўрапейскімі стандартамі свабоды асацыяцый, стасункамі паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю, практыкай рэформаў у азначаных сферах. Запланаваныя сустрэчы з юрыстамі, якія практыкуюць у галіне некамерцыйнага права.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, што дзейнічаюць у кірунку паляпшэння прававых умоў для дзейнасці няўрадавых арганізацый у Беларусі, юрысты ды іншыя спецыялісты, што практыкуюць у галіне прававога забеспячэння дзейнасці грамадзкіх аб’яднанняў, фондаў, іншых формаў НКА.

Праграма адкрытая для прадстаўнікоў арганізацый усіх сектараў – недзяржаўнага, дзяржаўнага, камерцыйнага.

Заяўкі на ўдзел у азнаямленчым візіце прымаюцца праз электронную форму.

Апошні тэрмін падачы заявак: 12 верасня 2014 г.

Вынікі разгляду заявак будуць паведамленыя аплікантам не пазней за 22 верасня.

Беларускі Зялёны Партала па інфармацыі Цэнтра прававой трансфармацыі

Ранее по теме:

Комментарии читателей: