Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Мероприятия

Праграма Агра-культурнага фэсту 2014 у Мінску

30 жніўня ў Мінску пройдзе традыцыйны Агра-культурны фэст у Галерэі "Ў", пачатак а 12.00
0 комментариев
Продолжение темы:

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, грамадзкае аб’яднанне “Экадом”, экалагічная ўстанова “Агра-эка-культура” і таварыства “Зялёная сетка” запрашаюць на штогадовы Агра-культурны фестываль, які па традыцыі адбудзецца на пляцоўцы Галерэі “Ў” 30 жніўня 2014 года.

У праграме – закрыццё выставы "Мутуалістычныя стасункі", цікавыя прэзентацыі, майстар-класы, канцэрт, дэгустацыі і арганічныя прадукты ад беларускіх фермераў.

12:00 - Адкрыццё Агра-культурнага фэста. Прэс-канферэнцыя і фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў. Знаёмства з фермерамі.

Бліц-маркет беларускіх арганічных фермераў (ля будынка галерэі). Якасныя свежыя прадукты па спецыяльных зніжаных коштах!

13:00 - Андрэй Пахоменка "Вада – аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады". Для кожнага, хто хоча піць чыстую ваду.

14:00 - Вольга Шчыглінская "Планаванне і арганізацыя ўстойлівай арганічнай міні-гаспадаркі." Прэзентацыя дэманстрацыйнага ўстойлівага ўчастка. Для ўладальнікаў прысядзібных гаспадарак і лецішчаў і тых, хто марыць аб сваім кавалку зямлі.

15:00 - Экскурсія па мастацкай выставе “Мутуалістычныя стасункі” з куратарам Наталляй Гарачай.

16:30 - Дыскусія “Ці экалагічны эка-арт?” Які экалагічны след пакідае арт-аб’ект? Ці экалогічныя дзеянні могуць быць шкоднымі для прыроды? Экалачічнае мастацтва vs мастацтва на службе экалогіі.

17.30 - Закрыцце выставы і фэста. Дэгустацыя беларускіх арганічных прадуктаў.

18:00 - Канцэртная праграма – група Port Mone

* Удзел ва ўсіх імпрэзах і дэгустацыях, ўваход на выставу – вольны.

Шчыра запрашаем!

Беларускі Зялёны Партал па матэрыялах Агракультуры

Фота Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: