Подписаться! Лента новостей Экошок

Навукоўцы афіцыйна прызналі зніклымі на нашай планеце з 1500 году яшчэ 13 відаў птушак

Цяпер агульная колькасць зніклых відаў птушак дасягнула 140, а гэта 1,3% вядомых на сёння сучасных вiдаў.
0 комментариев
Продолжение темы:

Цяпер агульная колькасць зніклых відаў птушак дасягнула 140 (з улiкам даданых у гэтым годзе 13 вiдаў), а гэта 1,3% вядомых на сёння сучасных вiдаў.

Новыя зніклыя віды былі дададзены да сумнага спісу па розных прычынах — некаторыя былі нядаўна апісаны па выкапневых парэштках, некаторыя дагэтуль лічыліся падвідамі, але былі прызнаныя паўнапраўнымі відамі пасля пераацэнкі іх статусу сістэматыкамі, а некаторыя зніклі ўжо пасля 1500 году, і, значыць, трапляюць у Спіс зніклых.

Як кажуць навукоўцы, у сувязі з узрастаючым адмоўным уздзеяннем чалавека: высечкай лясоў, значнай фрагментацыяй і дэградацыяй іншых экасістэм, інвазійнымі відамі, глабальным пацяпленнем і ацыдафікацыяй акіянаў неабходна маштабная і эфектыўная кампанія па захаванні цэнтраў біяразнастайнасці.

Афіцыйна зніклыя віды птушак (дадатак да Чырвонага спісу МСАП 2014 году):

  • Бярмудзкі дзяцел Bermuda flicker (Colaptes oceanicus)
  • Бярмудзкі канюх Bermuda hawk (Bermuteo avivorus)
  • Бярмудзкая чапля-кваква Вermuda night-heron (Nyctanassa carcinocatactes)
  • Бярмудзкі сыч Bermuda saw-whet owl (Aegolius gradyi)
  • Калядны пясочнік Christmas Sandpiper (Prosobonia cancellata)
  • Качка Фінсча Finsch's duck (Chenonetta finschi)
  • Пастушок Годгенаў Hodgen's waterhen (Tribonyx hodgenorum)
  • Маўрыкійская туркаўка Mauritius turtle-dove (Nesoenas cicur)
  • Бакас з Паўночнага вострава North Island Snipe (Coenocorypha barrierensis)
  • Папугай з Тонга Oceanic Parrot (Eclectus infectus)
  • Блакітны радрыгійскі голуб Rodrigues blue-pigeon (Alectroenas payandeei)
  • Бакас з Паўднёвага востраву South Island snipe (Coenocorypha iredalei)
  • Трыстанская чаротніца Tristan Moorhen (Gallinula nesiotis)

Беларускі Зялёны Партал па мытэрыялах birdwatch.by

Крынiца фота birdwatch.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: