Подписаться! Лента новостей Техносфера Градостроительство

Гарады-прывіды-2

Здаўна чалавек з розумам выбіраў месца пажывання, але ў сучаснасці прага багацця перамагае інстынкт самазахавання.
4 комментария
Продолжение темы:

Частка 2. Ва ўсім вінавата прырода

На поўначы Намібіі сярод пустыні распрасцёрся гарадок Колманскоп, у мінулым буйны цэнтр здабычы алмазаў.

У 1908 годзе мясцовы жалезнадарожны работнік Закарыс Левал пры расчыстцы вузкалейкі ад пясочных насыпаў знайшоў каштоўны камень. Ён прынёс алмаз свайму начальніку, каб той падцвердзіў яго здагадку. Праз некалькі год Аўгуст Штауху, якому быў перададзены камень, стаў мільянерам.

У той час, калі акіянскае ўзбярэжжа Намібіі належыла Германскаму Рэйху, быў узведзены горад у нямецкім стылі і па-нямецку грунтоўна.

У Колманскоп пацягнуліся ўсе жадаючыя лёгка і хутка разбагацець, горад хутка абрастаў людзьмі.

Аднак пры ўдалай атацы горада Паўднёва-Афрыканскім Саюзам у хуткім часе Колманскоп перайшоў пад іх уладу. Але новых жыхароў чакала расчараванне, перасееўшы увесь пясок у горадзе алмазаў яны так і не знайшлі, не было іх і глыбей, у гліне – яны проста скончыліся.

У 1918 годзе людзі сталі пакідаць горад і на сёння пра раскоша мінулых дзён у Колманскопе мала што нагадвае. У раней багатых дамах зараз пануе пясок і вецер. У 80-х гадах ХХ стагоддзя частку пабудоў адрэстаўраваў лакальны алмазны трэст і горад-прывід ператварыўся ў музей.

Поўдзень Італіі неверагодны па сваім прыгожым крявідам, аднак існуе і небяспечнасць у гэтых краях. Гэта бачна на прыкладзе гарадка Крако, дзе стаяць пустыя, бы пасля ваеннай атакі, дамы. Аднак гэта справа не чалавечых рук, так вырашыла сама маці-Зямля.

Упершыню горад узгадваецца аж у 1060 годзе, яго узвялі на высокай гары, каб абараніць ад нежаданых “гасцей”. Нягледзячы на тое, што Крако перажыў тысячы год крывавых войнай і змог выстаіць, ён прайграў сваю галоўную бітву прыродзе.

Адбылося гэта ў сярэдзене ХХ стагоддзя, калі нечакана цэлы квартал горада растрэскаўся і з’ехаў пад гару. У 1963 годзе жыхары Крако былі пераселены ў даліну, што знаходзіцца не так далёка ад гары. Горад працягвае метадычна разбурацца сіламі прыроды, што не шкадуе помнікі архітэктуры розных эпох пабудовы, у тым ліку шыкоўных касцёлаў і дамоў заможных жыхароў са старажытнымі фрэскамі.

Яшчэ адзін апусцелы горад ў Італіі – Кастэльнуово дэ Саббіоні, што знаходзіцца ўсяго ў гадзіне ад Фларэнцыі.

Стары горад размешчаны на ўзгорку і многіх турыстаў здзіўляе, што ён пусты.

А ўся справа ў лігніце (буры вугаль – дад. рэд.) і большасць дамоў у горадзе будавалася, як жыллё для рабочых, якія легальна ці не выкавырвалі вугаль прама з-пад вуліц. Скончылася справа тым, што дамы сталі прасядаць і ў 1970-х гадах яны былі прызнаны аварыйнымі. Жыхары горада сталі перасяляцца ў даліну непадалёку ад горада.

Яшчэ адна трагічная падзея адбылася ў Кастэльнуово дэ Саббіоні ў часы Другой сусветнай вайны, калі на галоўнай плошчы былі растрэлены і спалены 75 чалавек.

Нават калі горад цалкам сыдзе пад зямлю, Кастэльнуово дэ Саббіоні назаўсёды застанецца ў памяці італьянцаў.

Паўднёвая Амерыка славіцца солямі і прыроднымі аздараўляльнымі курортамі. У лепшыя свае гады Лаго Эпекуэн карыстаўся асобай рэпутацыяй, казалі, што тых, хто не можа хадзіць курорт падымае на ногі.

У 1920-х гадах у горадзе быў ненезвычайны бум, на беразе возера будавалася па лячэбніцы і па два гатэлі ў год. Але ўжо ў 50-я гады ХХ стагоддзя мода на курорт прайшла. Возера часта перасыхала і аддалялася ад гатэляў, праблемы з прэснай вадой сталі пастаяннымі.

Каб вярнуць былы наплыў людзеў на курорт, аргенцінцы сталі актыўна ўмешвацца ў экалогію лімана і стэпаў. У 1970-х гадах з бліжэйшага прэснага возера на курорце зрабілі водасховішча з чыстай вадой, што дапамагло курорту прымаць у сезон да 25 тысяч людзей.

Аднак ужо ў канцы 70-х гадоў у гідратэхнічнай сістэме былі вынайдзены хібы і вада затаплівала пляжы. Гарадскія пляжы ўмацавалі дамбай, а ваду з Эпекуэн скідвалі на палі арашэння.

У 1980-х гадах у Аргенціне пачаўся крызес, краіна пагрузілася ў вайну з Брытаніяй.

10 лістапада 1985 года праз дамбу хлынула вада, якая моцна падтапіла горад, узровень вады рос з кожным днём, жыхары ў страху сталі пакідаць Лаго Эпекуэн.

На сённяшні день вады ў гарадзе не так шмат, па вуліцах можна нават гуляць час ад часу пагружаючыся па калена ў лячэбную гразявую жыжу.

У 200 кіламетрах ад аднаго самых яркіх мегаполісаў Амерыкі Нью-Йорка, у цэнтральнай частцы лясістай Пенсільваніі існуе гарадок, які мог бы сыйсці за рэальны Сайлэнд Хіл. Гарадок з прыгожой назвай Цэнтралія лічыцца найменш заселеным горадам у штаце. Уся справа ў пылаючых падземных пажарах.

Пра наяўнасць вугля ў гэтых мясцінах амерыканцы даведаліся яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. У 1866 годзе Цэнтралія ўжо быў паўнацэнным горам са сваёй поштай, школай, банкамі і барамі.

Аднак у 1962 годзе горад “задыміў”. Дакладнай версіі чаму гэта адбылося няма, па адной з іх, віною сяму стала некарэктнае спальванне смецця. Пажарныя з добраахвотнай брыгады “прыбіралі” смецце, якое захоўвалася ў адпрацаванай шахце, большая частка была ўтрамбавана глыбока ў зямлю. Пажарныя не ўлічылі гэты момант і падпалілі смецце, якое знаходзілася паблізу з антрацытам (самы старажытны з выкапнёвага вугля - дад. рэд.). Патушыць тленне вугля не атрымалася і агонь распаўсюдзіўся на другія шахты.

На працягу некалькіх год людзі заставаліся ў горадзе, іх не моцна турбаваў дым з-пад зямлі, але з часам гараджане пачалі адчуваць сябе горш. У 1969 годзе Цэнтралію пакінулі першыя сем’і. Па-сапраўднаму сітуацыя стала крытычнай праз дзесяць год, калі выявілі, што бензін у падземных цыстэрнах дасягае 80 градусаў Цэльсія. Затым стаў растрэсківацца асфальт, пад яго правальваліся людзі.

Пачалася тэрміновая эвакуацыя жыхароў горада. Аднак, не ўсе пагадзіліся на эвакуацыю, у горадзе па-ранейшаму кіруе мэр.

Порт Чайтэн знаходзіцца на поўдні Чылі і быў зусім непрыкметным гарадком. Порт меў стратэгічны сэнс для лагістыкі, бо менавіта тут чылійска-аргентынскую мяжу на любым транспарце. Горад-порт быў пабудаваны пры Піначэце і назвалі ў гонар вулкана, які знаходзіцца непадалёку. 10 год вулкан не падаваў прызнакаў жыцця.

12 мая 2008 года адбылося тое, што называецца лахар – вулканічная сель, якая прымусіла змяніць плынь ракі Рыо Бланко і праклала новае русла праз горад.

Вывяржэнне вулкана пачалося 2 мая 2008 года, у гэты ж дзень улады аб’явілі надзвычайнае становішча.

Жыхарам горада былі раздадзены распіратары, бо ў горадзе не магчыма было дыхаць, з неба густым “снегам” сыпаў попел. За некалькі дзён з Чайтэна было эвакуявана 10 тысяч чалавек. Але былі і тыя, хто вырашыў застацца ў горадзе. К канцу мая 90% горада сталі непрыгоднымі для жыцця. І ў лютым 2009 года былі канчаткова эвакуяваны ўсе жыхары.

Улады Чылі вырашылі не аднаўляць горад, а адбудаваць яго ў больш бяспечным месцы.

Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: