Подписаться! Лента новостей Экошок

Японія зноў пачала экспарт рысу з Фукусімы

Першым імпарцёрам зробіцца Сінгапур, паведамляе “Le monde”.
0 комментариев
Продолжение темы:

Японскі федэрацыя сельскагаспадарчых кааператываў абвясціла ў аўторак, 19 жніўня, што з гэтага месяца пачынае экспарт рысу з прэфектуры Фукусіма ўпершыню пасля аварыі на АЭС.

Першай краінай, якая пагадзілася імпартаваць гэты рыс пад асаблівым кантролем, з'яўляецца Сінгапур. Фасаваны па 5 кілаграмаў, ён паступіць у продаж 22 жніўня, а рэклама патлумачыць спажыўцам, што прадукт бяспечны.

Многія краіны па-ранейшаму ўводзяць жорсткія абмежаванні датычна харчовай прадукцыі з гэтай прэфектуры, што турбуе японскія ўлады. Яны схільныя лічыць гэтыя меры неабгрунтаванымі. Урад, федэрацыя кааператываў, мясцовыя супольнасці і розныя арганізацый намагаюцца даказаць, што прадукты з Фукусімы з'яўляюцца бяспечнымі і строга адпавядаюць абмежаванню па цэзію, колькасць якога мусіць складаць менш за 100 бекерэляў за кілаграм.

Тым не менш спажыўцы з іншых краін і некаторыя японцы па-ранейшаму асцерагаюцца і неахвотна купляюць клубніку, персікі, агуркі, памідоры і іншыя прадукты з пацярпелага рэгіёну.

Пераклад Ганна Валынец, “Le monde”

Крыніца фота comments.ua

Ранее по теме:

Комментарии читателей: