Подписаться! Лента новостей Экожизнь Экоурбанизм

Транспарт: як сэканоміць на карысць экалогіі і свайму бюджэту

За што пачнуць плаціць аўтааматары ў сталіцы, за колькі акупаецца ровар і як ездзіць на ўласнай машыне экалагічна.
0 комментариев
Продолжение темы:

Мінск перайшоў тую мяжу, пасля якой 50% паездак у горадзе адбываецца на асабістых аўто. І тым не менш, масквічы працягваюць меркаваць, што заторы і Беларусь – рэчы несумяшчальныя, а мінчукі – удыхаць выхлапы ад аўтатранспарту. Доля такіх выкідаў у агульнай колькасці - 85% ці 185 600 тон (у 2013 годзе па дадзеных мінскага гарадскога камітэту прыродны рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).

Магістральны транспарт і платныя паркоўкі

Паводле Юрыя Важніка, дырэктара Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвэйераў на транспарце, сярэдняя хуткасць перамяшчэння мінчука на наземным транспарце каля 20 кіламетраў на гадзіну, уласным аўто - каля 36, метро - каля 40.

Таму выбіраюць аўто. Альтэрнатываў некалькі: першая – перамяшчэнне па горадзе на электрычцы, трамваях і метро, што экалагічней і хутчэй.

Метро ў Мінску актыўна будуецца, а электрычкі не вельмі папулярныя і на транспартных мапах гораду не пазначаныя. Тым не менш з вуліцы Орды, што ў Малінаўцы, можна даехаць за 20 хвілін да галоўнага вакзала. Аўтобусам – за 35 пры адсутнасці затораў.

Калі мы рабілі Прывакзальную плошчу, жахнуліся таму, які аб’ём перавозак робяць асобныя аўтобусыі і тралейбусы. Паглядзім Мюнхен – там 90% перавозак магістральным транспартам: трамвай, метро, гарадская электрычка”, - кажа Юрый.

Яшчэ адзін сродак рэгулявання колькасці аўто ў гарадах – платныя паркоўкі. Гэта робіць даражэйшым утрыманне аўто і часткова кампенсуе экалагічныя страты – іх не мераюць грашыма, а гараджане тым часам даціруюць аўто сваім здароўем.

Паводле Юрыя Важніка, у Мінску платныя паркоўкі плануюцца, але ўжо паўгады ідзе “паддыванная” барацьба “трэба – не трэба”. Першая пілотная зона адчыніцца на вуліцы Гікала з 1 верасня. Пакуль там дзве прасторы для платнай паркоўкі, а большасць пакідае транспарт недзе паміж, у забароненым месцы. Таксама, паводле Юрыя, часам гучаць ідэі зрабіць платным уезд у цэнтр.

На адлегласцях да 4 км ровар хутчэй за аўто

Зменшыць нагрузку на экалогію горада дапамагае ровар як транспарт. Паводле Паўла Гарбунова, неўзабаве на сайце Цэнтра экалагічных рашэнняў з’явіцца калькулятар, які дапаможа палічыць, колькі вы выдаткуеце на праезд з улікам рамонту аўто/ровара, праязных, паліва і г.д. Агулам, па падліках Паўла, ровар акупаецца за 18 месяцаў пры паездках у цёплы сезон. Маршрут мусіць складаць 6 кіламетраў па 50 паездак на месяц (напрыклад, штодня на працу).

Хуткасць перамяшчэння раварыста па горадзе - каля 13-15 кіламетраў на гадзіну ў павольным тэмпе і без парушэння ПДР. А розніца ў хуткасці перамяшчэння на ровары і грамадскім транспарце - плюс-мінус 8 хвілін на дыстанцыі да 10 кіламетраў; пры заторах на дарозе ровар перамагае ў хуткасці. Калі маршрут да 4 кіламетраў, то ровар часта хутчэй за аўто і грамадскі транспарт.

Да праблем, звязаных з роварным рухам, адносяцца канфлікты між раварыстамі і пешаходамі, а таксама аўтааматарамі. З першымі – бо веласцежкі і тратуары часта неадасобленыя, з другімі – таму што не ўсе раварысты ведаюць ПДР і разумеюць, што правілы тычацца і іх. Раней такіх канфліктаў не было ці было вельмі мала, бо і раварыстаў было непараўнальна менш.

Дарэчы, у 2010 годзе прыбытак ад веларуху ў Капенгагене ацэньвалі ў 300 мільёнаў (складаецца з ацэненага сацыяльнага і асабістага прыбытку).

Падзяліцца аўто з незнаёмцам на carpool.by

І апошні са спосабаў зрабіць гарады чысцей – карпул, нешта накшталт аўтаспына. Толькі кіроўца і пасажыр дамаўляюцца папярэдне і можа ўсталёўвацца адвольны кошт.

Паездка па Мінску абыдзецца ў сярэднім у 5 000 рублёў”, - зазіраючы на сайт carpool.by, кажа яго стваральнік і ініцыятар руху ў Беларусі Павел Казлоў. Гэта для вас, калі “не жадаеце ездзіць на ровары, але камфортна і хутка дабірацца на працу”.

Рух з’явіўся падчас другой сусветнай у ЗША і зараз там ідзе на спад, а вось у Францыі за апошнія 3 гады вырас на 492%. Між сайтаў-гігантаў сarpooling.com (Еўропа - Германія) ці blablacar.com (Еўропа-Францыя) беларускі выглядае зусім невялічкім, але і на ім зараз можна знайсці каля 100 актуальных паездак.

Самы папулярны горад у маршрутах – Мінск (60%), пасля ідуць Масква (21%), Вільня (10%), Піцер (8%), Мазыр, Віцебск і Барысаў. Варта дадаць, што карпул бывае як разавы (на адлегласці больш і менш за 100 км), так і рэгулярны (на carpool.by ёсць людзі, якія ездзяць 5 дзён на тыдзень).

Наведвальнасць беларускага сайта павялічваецца, і, магчыма, некалі ён крыху больш наблізіцца да буйнога сarpooling.com, праз які было перавезена больш за 70 мільёнаў пасажыраў, зэканомлена больш за 750 000 000 літраў паліва і больш за 1 500 000 вуглякіслага газу не трапілі ў атмасферу.

Ганна Валынец

Фота аўтара; ru.wikipedia.org

Ранее по теме:

Комментарии читателей: