Подписаться! Лента новостей Экошок

Двухгаловага дэльфін знойдзены на турэцкім пляжы

Ён выкінуўся з вады. Паводле навукоўцаў, гэта былі сіямскія блізняты.
0 комментариев
Продолжение темы:

Звесткі пра выпадак з’явіліся ў мінулы панядзелак, 11 жніўня, у турэцкай прэсе, і праз 20 хвілін разышліся па сеціве, піша “Le monde”. Мужчына, гуляючы па пляжы каля Ізміра, знайшоў цела "сіямскага" дэльфіна з двума рознымі галовамі. Згодна з папярэднім аналізам, гэта быў гадавалы дэльфін у метр даўжынёй. Вочы адной з галоў дэльфіна былі не цалкам адкрытыя, і імаверна, што гэтая галава не бачыла.

"Такія дэльфіны вельмі рэдкія, настолькі ж, наколькі сіямскія асобы ў людзей", - сказаў прафесар марской біялогіі з Універсітэта Анталіі. У 2013 годзе навукоўцы выявілі дзіўнага прадстаўніка акулы-бульдога з двума галовамі ў Мексіканскім заліве.

Пераклад Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: