Подписаться! Лента новостей Техносфера Градостроительство

Гарады – прывіды

У той час, як мегаполісы развіваюцца і разрастаюцца, захопліваючы ўсё большыя плошчы, у свеце існуюць прамыя ім антыподы
0 комментариев
Продолжение темы:

Частка 1. Былыя прамысловыя гіганты

З буйных прамысловых цэнтраў гарады пераўтвараюцца ў маўклівыя забавы для турыстаў. Цяжка ўявіць сабе жыццё ў нечалавечых прыродных умовах, а яно там было і нават квітнела. У Магаданскай вобласці пасля Вялікай Айчыннай вайны разгарнуўся ў сваім харастве горад Кадыкчан, дарэчы, пабудаваны на чалавечых костках. Вядомы геолаг Барыс Вронскі ў 1943 годзе знайшоў у 700 кіламетрах ад Магадана залежы каменнага вугля. За кароткае паўночнае лета, сіламі рэпрэсаваных, была пабудавана шахта глыбінёй 400 метраў і разам з ёй пасёлак Кадыкчан (што значыць “даліна смерці” – дад. рэд.). Хутка пасёлак вырас да прыстойнага горада на 12 тысяч чалавек, які забяспечваў усю Магаданскую вобласць цяплом і святлом.

Першыя праблемы пачыліся ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя, калі ўся караіна перажывала пераваротны хаос. Транспарт, што вывозіў вугаль, стаў прыходзіць нерэгулярна, з затрымкамі ішла зарплата, пусцелі паліцы крамаў. У 1996 годзе на шахце прагрымеў выбух, пры якім загінула 6 чалавек. Пасля чаго прадпрыемства вырашылі закрыць, пакінуўшы тысячы людзей без працы. Па горадзе распаўзаліся чуткі, што выбух быў не выпадковы, падазрэнні палі і на дырэкцыю прадпрыемства і на магаданску адміністрацыю.

Людзі сталі раз’яжджацца, пакідаючы ўсю сваю маёмасць і да пачатку зімы ў горадзе засталося ўсяго 500 чалавек, у асноўным пінсіянеры.

У 2003 годзе Кадыкчан афіцыйна закрылі, гэта значыла, што ў горад перастала паступаць пенсія і пошта. Там не менш, у горадзе да 2007 года яшчэ працягвалі жыць каля 200 чалавек.

На захадзе ЗША, у каліфарнійскай акрузе Моно, на мяжы з Невадай існуе города-музей Бодзі, што да гэтага часу аддае золатам, порахам і віскі.

У 1859 годзе Уільям і Уолтэр Бодзі знайшлі ў гэтых мясцінах золата і за два гады ўзвялі тут фабрыку з плавільняй. На пах багацця сталі сцягівацца людзі і ў 1880 годзе ў гарадку ўжо налічвалася 10 тысяч чалавек. Бодзі павяз у крымінальных разборках і распусце. У гэты ж час з’явіліся першыя прызнакі запусцення горада, бо паступова людзі сталі перасяляцца на новыя залатыя капальні ў Мантане, Арызоне і Юце. Засталіся выключна сямейныя пары, а адкрыццё працэсу цыаніравання быў новым этапам развіцця мясцовай прамысловасці.

У 1913 годзе ў горадзе закрылі мясцовую газету і адну з самых важных шахт, у 1917 годзе разабралі мясцовую лінію жалезнай дарогі. Паштовае ж аддзяленне працавала да закрыцця апошняй шахты ў 1942 годзе, у сувязі з перавядзеннем эканомікі ЗША на задавальненне ваенных мэт.

Землеўладальнікі не далі гораду спарахнець з часам, пастаянна ў перыяд з 1942 па 1962 гады ў горадзе знаходзілася ад 10 да 20 ахоўнікаў, затым з горада зрабілі музей, які штогод наведвае да 200 тысяч турыстаў.

Як гэта нядзіўна, але ў самой Невадзе таксама існуе горад-прывід – Берлін. У 1863 годзе тут вынайшлі радовішча срэбра. Аднак берлінская шахта запрацавала толькі ў 1896 годзе і да яе хлынуў народ. У 1900 годзе ў гарадку было ўжо 75 дамоў. Аднак ужо ў 1907 годзе па гораду быў нанесены ўдар крызісу ў ЗША.

Толькі ў 1970-х гадах у ваколіцы Берліна зноў хлынулі людзі, археолагі. Значную частку зямель вакол гарадка аб’явілі тэрыторыяй Нацыянальнага парку і рэшткі гораду набылі статус ахоўваемай зоны.

Калісьці лічылася за шчасце атрымаць кватэру ў горадзе Шураб на поўначы Такіджыстана.

З пачатку 1900 гадоў асобныя прадпрымальнікі сталі браць горныя адводы і будаваць там кустарныя шахты. У горадзе Шураб, які з’яўляўся культурнай і прамысловай сталіцай Сагдзійскага краю, вялася здабыча бурага вугля, які быў неабходны для атрымання ў чыстым выглядзе элементаў табліцы Мендзелеева. Аднак пасля развалу СССР горад прыйшоў у заняпад.

Нягледзячы на тое, што Шураб цалкам разрабаваны, у ім працягваюць жыць людзі, які пужаюцца чужынцаў і нагадваюць хутчэй прывідаў з мінулага жыцця.

У 80 кіламетрах ад Шураба знаходзіцца яшчэ адзін прамысловы цэнтр сацыялістычнага часу – былы сакрэтны горад Чкалаўск. У 1940 – 1980-х гадах у горадзе вялася здабыча і абагачэнне ўрану для савецкіх атамных бомб і быў запушчаны першы рэактар.

Адразу ж пасля развалу Савецкай рэспублікі з гораду масава выехала 80% насельніцтва. А пра былую велеч нагадваюць спусцелыя дамы і радыяцыйны фон.

Тайвань – вялікі мегаполіс адкуль прыходзяць да нас ўсе неабходныя для існавання сучасныя наварачоныя дзівайсы. Але ў 25 кіламетрах ад сталіцы існуе горад з зусім іншых характарам – Сан Чы. Гэта футурыстычны жылы комплекс з 60 дамоў у форме UFO. Пабудаваны выключна для заможных жыхароў Тайваня.

У пачатку 1970-х гадоў стартавала будаўніцтва гэтага незямнога па выгляду і раскошы комплесу. У 1980-х гадах яго ўжо пачалі рыхтаваць да здачы, як ва Усходняй Азіі разгарнуўся энергетычны і крэдытны крызіс. Кампаніі-будаўнікі сталі банкротамі і зямля з “лятаючымі талеркамі” перайшла ва ўласнасць крэдытора. Здачу “закансервавалі” яшчэ на 10 год. Калі ж паўстала пытанне аднаўлення будаўніцтва, за гэту справу ніхто не вырашыўся ўзяцца, бо за час прастою месца абрасло дурнымі чуткамі і неверагоднай колькасцю няшчасных выпадкаў з рабочымі.

У 2008 годзе для горада было прынята канчатковае рашэння – уладальнікі касмічных дамоў і банк-крэдытор вырашылі знесці Сан Чы, а на вызваліным месца пабудаваць рэкрэацыйны парк з комплексам для аздараўлення.

Яшчэ адзін цэнтр вугальнай прамысловасці знаходзіцца ў Рэспубліцы Комі – горад Хальмер-Ю, што ў перакладзе з ненецкай мовы азначае “Рака ў даліне смерці”.

Рабочыя пласты на рацэ Хальмер-Ю былі вынайдзены летам 1942 года. Вугаль адносіўся да самай каштоўнай маркі для коксахімічнай вытворчасці. Для вызначэння параметраў новага радовішча было вырашана пакінуць групу рабочых, аднак лютыя восень і зіма адрэзалі групу ад Варкуты. Іх знайшлі ў стане моцнага знясілення, а работы было вырашага працягваць толькі вясной 1943 года. За лета была ўзведзена матэрыяльная база, дзе ўжо восенню пражывала каля 250 чалавек. Шахта ў пасёлку запрацавала ў 1957 годзе і давала да 250 тон у суткі.

Аднак, пераход Расіі на новыя эканамічныя рэйкі паставіў пад пытанне мэтазгоднасць існавання Хальмер-Ю. І ў 1993 годзе была прынята пастанова пра закрыццё шахты. Людзей сілай высялялі з дамоў.

На сённяшні дзень пасёлак выкарыстоўваецца ў якасці ваеннага палігона.

На поўначы Чылі размясціўся былы шахцёрскі гарадок Хамберстон, які пачынаючы з 2005 года знаходзіцца пад эгідай ЮНЭСКА, як музей пад адкрытым небам.

А гісторыя гарадка пачалася са страха чалавецтва перад галоднай смерцю. У пачатку ХІХ стагоддзя чтала зразумела, што неабходны для раслін азот атрымоўваецца не з паветра, а з глебы, яго трэба нейкім чынам вяртаць у палі і сады. Вырашэннем праблемы стала селітра, з якой рабілі порах. Адкак, цана яе моцна кусалася, пакуль на мяжы Чылі і Перу не вынайшлі селітраныя капальні. У 1872 годзе Джэймс Томас Хамберстон стварыў кампанію, якая заснавалася непадалёк ад акіяна і гарадок пачаў разрастацца з неверагоднай хуткасцю. Росквіт прыйшоўся на 1930 – 1940-я гады, калі былая эканамічная мадэль завязла ў Вялікай Дэпрэсіі і азотныя ўгнаенні сталі атрымоўваць шляхай аміячнага сінтэзу, але кампанія Хамберстон перажыла мадэрнізацыю і пазбегла банкроцтва.

Паступова запасаў селітры станавілася ўсё менш і ў хуткім часе здыбычу давялося закрыць. Без работы засталося 3 тысячы чалавек і гарадок Хамберстон апусцеў.

Яшчэ адзін помнік шахцёрскай справы размешчаны ў Чылі – горад Сьюэлл, які таксама знаходзіцца пад эгідай ЮНЭСКА.

У 1907 годзе горад заснавала кампанія Braden Copper Co для здабычы медзі у буйнейшай падземнай шахце.

Горад рос разам з даходамі кампаніі. У 1960-х гадах Сьюэлл дасягнуў піка свайго роскіту. Аднак, працэс усеагульнай нацыяналізацыі дазволіў атрымаць чылійскаму ўраду кантрольны пакет акцый у 1967 годзе. А ўлічваючы, што шахта так заглыбілася ў гару, што здабываемую руду стала прасцей вывозіць на супрацьлеглы схіл Керро Негро, што туды былі пераселены 16 тысяч сьюэльцаў у 1977 годзе.

Здабыча медзі вядзецца тут і зараз, але ўжо ў невялікіх маштабах.

Японскі востраў-прывід Хасіма – яшчэ адзін прыклад вычарпальнай прамысловасці. Шахты на працягу многіх дзесяцігоддзяў забяспечваў рабочых даходам.

У 1810 годзе на востраве знайшлі вугаль і к 30-м гадам ХХ стагоддзя ён ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтр. У перыяд з 1943 па 1945 годы на востраў у якасці рабочай сілы прывозілі кітайцаў і карэйцаў, якія не вытрымліваючы цяжкіх умоў працы паміралі. Аднак амаль праз трыццаць год прамысловасць на востраве прыйшла ў заняпад і ў 1976 годзе кампанія Mitsubishi, якой належылі шахты, вырашыла закрыць іх цалкам. Літаральна за некалькі тыдняў востраў апусцеў.

Напрыцягу многіх год горад было забаронена наведваць, такім чынам урад Японіі стараўся абараніць востараў ад “чорных капальнікаў”, якія раскрадалі яго па часткам для калекцый заможных замежнікаў.

Сёння востраў адкрылі для наведвання турыстамі, але толькі на абсталяванай для гэтых мэт частцы.

У 2008 годзе паступіла прапанова ўнесці горад-прывід у спіс ЮНЭСКА, што выклікала пратэст у паўднёвакарэйскіх уладаў.

Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: