Подписаться! Лента новостей Живая природа

Свята тых, каго прасцей не заўважаць

Пра законы, прытулкі, медыцыну і людзей расказваем у Сусветны дзень беспрытульных жывёл.
0 комментариев
Продолжение темы:

Штраф у 25 000 еўра за жывёлу, выкінутую на вуліцу – беларусам не снілася такое. А так жывуць у Германіі. У Беларусі той, хто ў лесе забіў дзіка, будзе лічыцца браканьерам, а таго, хто скінуў са шматпавярховіка ката ў мяшку, калі і будуць судзіць, то за хуліганства.

Адмысловага закону, які б абараняў правы жывёл, у нас пакуль няма. Магчыма, бліжэйшым часам будзе прыняты асобны артыкул у крымінальны кодэкс. Таму пакуль жывёлы згадваюцца ў законах як аб’ект сельскай гаспадаркі, палявання ці ваша ўласная маёмасць, але нідзе – як тыя, хто жыве па суседству з людзьмі альбо прыручаныя іх сем’ямі і з'яўляецца для чалавека кампаньёнам.

“Фаўна гораду” і прытулкі

Фарпост для беспрытульных жывёл – вуліца. Непатрэбныя, хворыя, часам пародзістыя ці згубленыя, пабадзяўшыся па вуліцах, жывёлы могуць быць адлоўленыя і патрапяць у адзіны дзяржаўны недапрытулак – ГП “Фаўна горада”, дзе па правілах утрымання правядуць у вальерах з іншымі "шчасліўцамі" 5 дзён, пасля ­ усыпленне.

Таксама ў бяздомных жывёл ёсць шанец быць знойдзенымі валанцёрамі нелегальных прытулкаў. Афіцыйны існуе толькі адзін, і той прыватны ­ “Кошкин дом”.

“Фаўна горада”, паводле валантораў, недастакова фінансуецца, але супрацоўнікі не маюць права прымаць дапамогу – напрыклад, ежу. Тым не менш большасць людзей у “Фаўне” з разуменнем ставяцца да валанцёрскай працы.

Тыя пакідаюць нумары тэлефонаў, каб людзі, што прыйшлі пакінуць жывёлу, маглі б адразу пераправіць яе ў прытулак. Так жывёла можа пазбегнуць заражэння разнастайных захворванняў, якія можа падчапіць на "Фаўне". У прытулках валанцёры лечаць жывёл за сродкі дабразычліўцаў і свае, знаходзяць ім часовы ці сталы дом.

У Беларусі праблема для прытулку тое, што пасля рэгістрацыі яго можна ў любы момант зачыніць: адпаведных саннормаў не існуе, а прымяненне іншых далёка не заўсёды можа быць адэкватным, ­- расказвае Ілона Кудзелькіна з прытулку “О'Кош&Ко”. - Тым больш для афіцыйнага прытулку нашмат цяжэй знайсці памяшканне, ды і грошай, у якіх валанцёры і так не купаюцца, трэба на парадак больш”.

Здзіўляе і стаўленне людзей, большасць можа шкадаваць і суперажываць беспрытульным жывёлам, але давесці справу ў выратаванні возьмецца не кожны.

Хлопец знайшоў ката з пераломам лапы і не ведае, што рабіць. Кот нічый, проста кот. “У “Фаўне горада” прапанавалі прайсці ветэрынара, а той паглядзеў ды сказаў, што лепш усыпіць, ­- расказвае валанцёрка Вольга. - ­На першым паверсе, дзе усыпляюць, хлопцу далі нумар прытулку. Валанцёрка змагла яго пераканаць, што пералом – не крытычна, проста трэба аперацыя. Ён сам схадзіў на рэнтген, звазіў кацяня да ўрача на наступны дзень. Нажаль, лапку давялося ампутаваць. Тым не менш каты на трох лапах жывуць, нават ловяць мышэй і лазяць па дрэвах не горш за чатырохлапых. І гэта самае прыемнае – калі жывёла ўратавалася. Гэта шчасце для валантора”.

Лішай для жывёлы можа стаць смяротным прысудам

Лячэнне жывёлы можа абысціся ў некалькі мільёнаў і пры гэтым не быць якасным.

Як кажуць валанцёры, звычайную мікраспарыю (лішай) , якая часта бывае ў бяздомных жывёл, урачы далёка не заўсёды лечаць, матывуючы тым, што гэта­ доўга ­і­ склада, прасцей будзе ўсыпіць. Хаця ў людзей ён лечыцца без пытанняў, і паводле Ілоны Кудзелькай, у жывёл пытанне толькі ў сучаснасці метадаў.

Падатак ­ на ўсыпленне жывёл

Што можна зрабіць з нашай сітуацыяй? Паводле валанцёраў­ - “падпольшчыкаў”, варта было б паклапаціцца аб хутчэйшым прыняцці закону аб ахове жывёл, іх стэрылізацыі, проста не заставацца раўнадушнымі.

Я не лезу ў сітуацыю ў іншых краінах – гэта розны менталітэт людзей, розны ўзровень дзяржаўнасці, развіцця грамадства, -­ кажа Вольга. ­- Адзінае, што я магу адтуль вынесці – жывёлам трэба дапамагаць і ім можна дапамагчы”.

ЗША – адзіная краіна, дзе ёсць адмысловая паліцыя, якая абараняе жывёл. У Германіі ў прытулках катоў і сабак не забіваюць. Нават у Кітаі ўвялі штраф за з’ядзенне сабакі – звыш 700 даляраў.

Тыя ж падаткі, якія ў нас мусяць плаціць уладальнікі хатніх жывёл за сваіх гадаванцаў, за мяжой ідуць на прытулкі, у нас – на адлоў і на ўтрыманне жывёл на “Фаўне горада”.

У іх цалкам тая ж сістэма, але ўсе плацяць, таму што людзі ведаюць, што грошы пойдуць на абарону і дапамогу, ­- кажа Ілона Кудзелькіна. ­- І ў гэтым самая глабальная розніца: тыя, хто ведае аб праблеме, не хочуць быць памагатымі забойству”.

Меркаванні: адказнасць, грошы і боскія стварэнні

Гаспадары недастаткова адказныя, і калі ім неспадабаўся гадаванец – пакідаюць на вуліцы, думаюць, што выжыве, -­ кажа Святлана Ярмаковіч, раварыстка. - Радзей, напэўна, пакідаюць жывёлу, калі гаспадар памірае ці з’язджае. Жывёла – не чалавек. Людзі да яе ставяцца з меншай адказнасцю”.

Паўсюль будуюцца паркінгі, аўтастаянкі, нейкія бізнэс­ - цэнтры... – кажа студэнт Іван Салаўёў. - Няўжо цяжка выдзяліць будынак для прытулку? Мяркую, крызіс тут ні пры чым, галоўную ролю грае чалавек”.

Мяне больш клапоцяць сіроты і інваліды. Жывёлы – пасля, - так мяркуе дзяўчына Надзея. - На задумку Бога, чалавеку варта праяўляць міласэрнасць да бліжняга, да чалавека. Жывёлаў Бог стварыў такімі, што яны самі знойдуць сабе ежу і прытулак. А мы павінны дапамагчы спачатку людзям, а пасля ўжо жывёлам, якія душы не маюць. Чалавек ­ гэта самае каштоўнае ў свеце”.

Ганна Валынец

Крыніца фота mosaica.ru, byaki.net, pikabu.ru, elena­kuzmina.blogspot.com, ipkins.ru

Ранее по теме:

Комментарии читателей: