Подписаться! Лента новостей Техносфера Лесное хозяйство

Дрэвы на Леніна спілавалі, новыя могуць не пасадзіць

Што магло стаць прычынай спілу дрэваў у цэнтр Мінска, разбіраўся карэспандэнт Беларускага Зялёнага Партала.
0 комментариев
Продолжение темы:

Тры высокія, на 3,5-4 паверхі, дрэвы спілавалі за пару гадзін напачатку гэтага тыдня ў Мінску.

Яны стаялі на боку вуліцы, супрацьлеглым Нацыянальнаму музею ля чатырохпавярхоўкі (Леніна,15). Першыя два паверхі яе займае міліцыя, астатнія – звычайныя жыхары.

Па словах людзей побач, кроны дрэваў былі рэдкія, іх абразалі. Самі дрэвы падчас спёкі не палівалі.

Мы збіраліся напісаць у “Мінскзелянбуд”, - расказвае жыхарка дома побач Аляксандра Баярына, архітэктурны крытык і выкладчык на кафедры дызайну архітэктурнага асяроддзя. - Калі пачалася гэтая страшная спёка, яны палівалі кветкі ля ўваходу ў музей. Дрэвы ніхто звычайна не палівае, і яны стаяць сохнуць, па гораду стаяць маленькія дрэвы, якія зусім сухія... Неяк страшна – гэты сквер таксама сухі (паказвае на сквер, што па вул. Леніна ля МакДональдса)”.

Гэта асноўная праблема на думку Аляксандры. А калі замест спілаваных пасадзяць маленькія, якія ніколі не вырастуць:

Дрэўца саджаюць туды, дзе няма ніякай урадлівай глебы, проста выкопваюць яміну паў метры на паў метры. Але ж сам Юрцін, сааўтар праекта паўкальца Сляпнянскай воднай сістэмы, распавядае, як яны саджалі дрэвы (1985 г.) ўся яміна напаўнялася ўрадлівай глебай, і яны рабілі аўтарскі нагляд, сачылі, каб яміна была вялікая”.

2014 г.

УП “Мінскзелянбуд”: ад гарачыні “такія вялікія дрэвы не сохнуць”

У панядзелак на пытанне жыхароў аб паперах працаўнікі з “Зелянбуду” паказалі дакумент на дзве старонкі. Паводле Акуліч Алены Осіпаўны, загадчыцы аддзелу ўтрымання і добраўпарадкавання аб’ектаў зялёнай гаспадаркі УП “Мінскзелянбуд”, зрэзалі дрэвы на аснове дазволу, выдадзенага па выніках абследавання камісіяй (Камітэт прыродных рэсурсаў і шмат іншых).

Паводле Алены, дрэвы стаялі досыць сухія – пладаноснае цела было толькі на вершаліне. Апроч таго, яны хварэлі на грыбок. Але супрацоўніца “Мінскзелянбуду” не звязвае гэта з гарачынёй – па яе словах, рашэнне было прынятае да спёкі апошніх тыдняў, ды й ад гарачыні “такія вялікія дрэвы не сохнуць. Тыя, што могуць быць пад пагрозай засыхання, мы паліваем”. Гаворка пра пасадкі малых дрэваў, у тым ліку ўздоўж кальцавой, якія паліваюць увечары і ўночы. Уздоўж праспекта Незалежнасці ад пл. Незалежнасці да пл. Перамогі ёсць дрэнажныя канавы. А зараз, калі ізноў пачаліся дажджы, лістота на дрэвах мусіць аднавіцца – “яно ж усё жывое”.

Ёсць рашэнне аб неаднаўленні, але аднавіць чыноўнікі не супраць

Ці будуць саджаць нешта замест гэтых дрэваў на тых жа месцах, паводле Алены, пакуль невядома: ёсць рашэнне аб неаднаўленні, але не прынятае канчаткова.

Перашкодзіць пасадцы новых дрэваў можа тое, што там вузкі тратуар і складаны паварот для транспарту, вельмі шмат камунікацый, што былі закладзеныя пасля пасадкі спілаваных дрэваў. Да таго ж, квартал пераважна адміністрацыйны, а не жылы.

Але на пытанне, што будзе, калі мясцовыя жыхары скажуць, што новыя дрэвы, чыноўніца адказала:

Калі атрымаем усе ўзгадненні – мы толькі за”.

Пасадка новых дрэваў можа адбывацца восенню ці ў зімова-вясновы перыяд – самыя спрыяльныя для высадкі.

Ганна Валынец

Фота Аляксандра Баярына; belport.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: