Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Велапрыязнасць на 180 балаў: з’явіліся пераможцы конкурсу “Дзелавы ровар”

Першыя месцы занялі УП “Velcom”, антыкавярня “Дом Фішара”, БДУІР і Гродненская СШ № 12.
0 комментариев

Драўляны ровар з далонь – такім быў адзін з прызоў, што 13 жніўня 2014 году атрымалі пераможцы конкурсу “Дзелавы ровар” – самыя велапрыязныя на думку журы і ў адной катэгорыі ­чытачоў партала TUT.BY.

Арганізацыі, каб перамагчы ў конкурсе, недастаткова проста мець велапаркоўку і месца, дзе можна прыняць душ і пераапрануцца -­ з максімальных 180 балаў гэта толькі 100. Астатняе – апцыянальна: сістэма ўхвалення раварыстаў, дапамога пры выбары ровара, адсутнасць дрэс­кода і г.д.

У некаторых удзельнікаў былі ўнутраная велапаркоўка для супрацоўнікаў, знешняя – для гасцей, душ, магчымасць пакінуць ровар на ноч (раптам дождж).

Самымі велапрыязнымі прызнаныя: са сферы абслугоўвання ­ УП “Velcom”, кавярня “Dream cafe”, гасцініца “Звезда” (1, 2 і 3 месцы); з арганізацый – антыкавярня “Дом Фішара”, кампанія “R­style”, ТАА “Лайт Вел Арганізэйшн”.

Самая велапрыязная ВНУ – мінскі БДУІР, логава радыётэхнікаў і міфічных праграмістаў; адмысловы прыз журы атрымаў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе часта студэнты катаюцца проста між суседнімі Полацкам і Наваполацкам.

Два з трох прызавых месцаў сярод школ узялі гарадзенцы – СШ No 12 і 34. А трэцяе – мінская СШ No 81, у якой веларух пачаўся ўвогуле з трох настаўнікаў – гісторыі, фізкультуры і інфарматыкі.

“Самым нечаканым для мяне былі фіналісты: я меркаваў, што між арганізацый будуць толькі IT­кампаніі, а першае месца выйграла кампанія зусім не з гэтай сферы”, -­ дзеліцца ўражаннямі Павал Гарбуноў, адзін з арганізатараў конкурсу і супрацоўнік Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Як паказалі назіранні арганізатараў, не працуе не толькі гэты стэрыятып. Таксама няпраўда, што на роварах ездзяць толькі моладзь – так мяркуе прадстаўніца групы кампаній “А­100 Дэвэлопмэнт” Кацярына Лапушынская:

Мы бачым абсалютна разнастайных людзей: прыязджаюць і дыпламаты, і іншаземцы – вельмі шмат людзей штодня, ужо каля 7 000 скарысталіся гэтымі двума невялікімі пракатамі, ­- расказвае яна пра зробленае ў межах акцыі “Велосипед за спасибо”. Акцыя праходзіць амаль адначасова з конкурсам пад агульным брэндам “I bike Minsk”.

Мы прызвычаіліся думаць, што раварысты ўсе маладыя. На велапракатах вельмі шмат сталых людзей, прыходзяць і падзякі, лісты аб тым, што яны пенсійнага ўзросту і думалі, набываць ровар ці не”.

Рэчы, ідэі і падзеі, што адбываюцца вакол конкурса – гэта сталася галоўным для Настассі Галаванавай, кіраўніцы праекта “Дзелавы ровар­ 2014”:

...Бо што такое конкурс? Чалавек падае анлайн-­заяўку, ты яе апрацоўваеш. Самым нечаканым асабіста для мяне было нараджэнне школы кіравання роварам. Ты расказваеш пра конкурс, пытаеш чалавека: “А ты ездзіш на працу?” – і ён адказвае: “А я ездзіць не ўмею”. Аформілася ідэя ў суполку людзей, якія праводзяць школу па два разы на тыдзень”.

Яшчэ адзін з вынікаў конкурса – розная інфармацыя пра ровараў, раварыстаў і інфрактруктуру, якую возьмуць з анкету дзельнікаў:

Апынулася нечакана шмат заявак – больш за 200 кампаній і асоб, якія запоўнілі вельмі падрабязную і складаную анкету, дзякуючы якой мы зможам зрабіць вялікую справаздачу”, ­- расказвае Настасся Янчэўская, мэнэджэр праекта з Мінскага роварнага таварыства. Частка інфармацыі з анкет ужо выкладзеная, а астатняя з’явіцца пазней на сайце МРТ. Праўда, у якой форме, яшчэ не вырашана.

Заявак на конкурс магло быць яшчэ больш, але не ўсе разумеюць статус дзелавога ровара і велапрыязнай арганізацыі, мяркуюць, што слуп, сметніца і дрэва ёсць – і раварыстам досыць для паркоўкі – выказваецца Юлія Каляда, старшыня праўлення ГАР “ВелаГродна”:

“Дзелавы ровар – 2” арганізатары абяцаюць на наступны год, але, праўда, яго форма можа быць іншай.

Ганна Валынец

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: