Подписаться! Лента новостей Комментарий эксперта Ярослав Бекиш

Экалагічныя арганізацыі ва ўсім свеце падрыхтаваныя да абвінавачанняў з боку ўрадаў

Каардынатар таварыства "Зялёная сетка" распавядае чаму СМІ працуюць на стварэнне адмоўнага вобразу экаарганізацый.
2 комментария
Продолжение темы:

За апошні год у многіх прадзяржаўных расійскіх і замежных СМІ прайшло аж некалькі інфармацыйных хваляў супраць дзейнасці экалагічных арганізацый. Былі яны звязаны як з буйнымі акцыямі пратэсту арганізацый, так і з іх пастаяннай дзейнасцю, якая ў той ці іншы час абвастрала пытанні экалагічнай бяспекі ў сітуацыі глабальна-прамысловага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Каардынатар таварыства экалагічных арганізацый "Зялёная сетка", Яраслаў Бекіш, распавёў чаму ўрады дзяржаў праз СМІ імкнуцца стварыць адмоўны вобраз многіх экалагічных арганізацый ў грамадстве:

- Расія – краіна, якая на сто адсоткаў залежыць ад вуглевадароднага паліва і коштаў на яго на міжнародным рынку. Расійскі урад і алігархі не зацікаўленыя не толькі ў змене сітуацыі ў сваёй краіне, дзе яны цалкам кантралююць гэтыя рэсурсы, але і ў пераходзе на нізкавугляродныя эканамічныя вырашэнні ў краінах-пакупніках. Перш за ўсе – ў Еўропе. З гэтай жа нагоды Расія не зацікаўлена ў мадэрнізацыі Беларусі. Greenpeace і менш буйныя арганізацыі, якія паслядоўна патрабуюць паступовага адмаўлення ад спажывання вуглевадароднага паліва, рэструктурызацыі рынка і пераходу на зялёныя вырашэнні, ды яшчэ і зніжэння экалагічных рызык сучаснай здабычы сыравіны - наўпрост падрываюць фінансавыя інтарэсы расійскіх кампаній і ў Расіі, і ў Еуропе.

Цікава ў гэтым сэнсе назіраць, як розныя глабальныя гульцы абвінавачваюць Greenpeace у тым, што тыя супрацоўнічаюць з урадам і сакрэтнымі службамі іх апанентаў. Найбольш яскравыя прыклады мы бачылі апошнім годам. Спачатку карабель Arctic Sunrise, накіраваны затрымаць дзейнасць па здабычы нафты расійскай платформай “Прыразломная”, што стварае неверагодна вялікую небяспеку для ўсяго Паўночна-ледавітага акіяну, стала падставай для абвінавачвання Greenpeace з боку Расіі ў супрацоўніцтве з НАТА і, адначасова, для беспрэцэдэнтнай падтрымкі з боку грамадскасці і нават асобных краін і структур Еўрапейскага звязу. Не прайшло і паўгады, як НАТА афіцыйна абвінавачвае арганізацыю ў супрацоўніцтве з расійскай ФСБ, бо Greenpeace выступае супраць здабычы сланцавага газу (у тым ліку ў Еўропе). Гэта цяжкае абвінавачанне, і, калі б прадстаўнік НАТА меў доказаў, дзейнасць арганізацыі ў Еўропе ўжо б спынілася. Пры гэтым усе разумеюць, што гэта была толькі страшылка для журналістаў, але ўзровень, на якім і расійскія ўлады, і НАТА супрацьстаяць дзейнасці Greenpeace сведчыць толькі аб тым, наколькі балючыя і наколькі глабальныя пытанні і патрабаванні ўздымае гэта сапраўды грамадская арганізацыя. Я ведаю, што і члены, і супрацоўнікі, і кіраўніцтва Greenpeace, роўна як і "Экаабароны", і іншых нашых калег ва ўсім свеце, разумеюць, што робяць і падрыхтаваны да такога стаўлення з боку прадстаўнікоў урадаў і рэсурсаарыентаванага камерцыйнага сектару. Нам застаецца толькі пажадаць ім поспехаў і падтрымліваць іх, калі гэта патрэбна.

Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: