Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Ня ведаеце якую казку пачытаць вашай дзетке? Зразумела, ”Упакоўка шукае сяброў”!

МГА “Экапартнёрства” надрукавала цiкавую дзіцячую казку пра праблемы смецця i прыгоды розных відаў упакоўкі.
0 комментариев
Продолжение темы:

Калi вы жадаеце крок за крокам вучыць сваю дзетку роднай мове, а таксама хочаце, каб кнiжка прыносiла карысць навакольнаму асяроддзю, вам патрэбна менавiта ”Упакоўка шукае сяброў”. Казку надрукавала МГА “Экапартнёрства”. Гэтае выданне распрацавалi Марыя Масягіна, якая напiсала выдатны захапляльны тэкст, i Воля Кузьміч, якая малявала для кнiжкi цеплыя iлюстрацыi. Такая адданая i прагожая праца аўтараў дазволiць менавiта вашаму дзiцяцi зразумець простыя рэчы, якiя дапамогуць яму у дарослым жыццi карыстацца легка i без абмежаванняў экалагiчнымi прынцыпымi.

Што тычыцца сюжэту, тут i сапраўды разварочваецца цэлы дэтэктыў! Спачатку бутэлькi знаемяцца ў краме, а потым трапляюць ў халадзільнік спажыўца. Там усе рэчы жывуць сваiм жыццём - так, яны усе жывуць, пакуль нам нічога ня бачна! Галоўная гераіня казкі – цікаўная шкляная бутэлька, якая сябруе з усiмi рэчамi, але хоча дазнацца, чаму некаторыя рэчы пасля выкарыстання трапляюць у звыклыя сметнiцы, а не у скрыні для раздзельнага збору адходаў.

Выданне выйшла ў свет, дзякуючы праекту “Распрацоўка стратэгіі інтаграванага кіравання камунальнымі адходамі для ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці” пры фінансавай падтрымцы ЕС.

Калi вас зацiкавiла кнiжка ”Упакоўка шукае сяброў”, вы можаце спампаваць яе тут.

Таксама вы заўседы можаце напiсаць аўтарам i ўдакладнiць, як яе можна атрымаць у друкаваным выглядзе: Марыя Масягiна, +375 17 336 01 91 maria.mossiagina@ecoproject.by

Беларускi Зялёны Партал

Крынiца фота ecoproject.by

Ранее по теме:

Комментарии читателей: