Подписаться! Лента новостей Техносфера

Габрэі з’ехалі, каштаны спілавалі, а да ЧАЭС усе прызвычаіліся

Што ўплывае на экалогію гэтага паўднёвага рэгіёну Беларусі і якія экалагічныя праблемы ён мае, расказвае Юрый Варонежцаў
0 комментариев
Продолжение темы:

46-­47% проб грыбоў і ягад – з перавышэннем ПДК па радыяцыі

Стан навакольнага асяроддзя Гомельскай вобласці ў найбольшай ступені вызначаецца наступствамі чарнобыльскай катастрофы”, - мяркуе Юры Варонежцаў. Колісь ён быў дэпутатам Вярхоўнай рады СССР, дазіметр запатэнтаваў яшчэ да аварыі на ЧАЭС, а сёння ўваходзіць у аргкамітэт руху “Навукоўцы за бяз’ядзерную Беларусь”.

Зараз, паводле Юрыя, у вобласці забруджана 64% плошчы (больш за 1 кюры па цэзію на км квадратны). І мільён з лішкам чалавек жыве на гэтай тэрыторыі. Праблемы забруджанасці для іх нібы не існуе – прызвычаіліся і, паводле НІСЭПІ, радыяцыя хвалюе там людзей нашмат менш за рост коштаў і беспрацоўя.

Я забараніў збіраць грыбы і ягады на тэрыторыі Гомельскага раёну сваякам і сябрам. Бо ва ўсіх раёнах вобласці перыядычна з’яўляюцца грыбы, што ўтрымліваюць цэзій і стронцый вышэй за норму. Чаму? Вы можаце набраць іх на палянцы чыстыя – год ­ два неяк так адбылося; а пасля ў нейкі вегетатыўны перыяд дождж не прайшоў, і там жа грыбы вырастаюць бруднымі. ПДК – 370 бекерэляў, але нават калі ў нас будзе 350, я б не стаў іх есці”, - заўважае Юрый, спасылаючыся на афіцыйныя дадзеныя, даводзіць: у 46­-47% проб грыбоў і дзікарослых ягад, якія насілі жыхары вобласці на экспертызу, было перавышэнне ПДК.

Як адно з наступстваў – “па статыстыцы з закрытых крыніц жыхароў Гомельскай вобласці пакутуе на онказахворванні ў паўтары разы больш, чым у сярэднім у Беларусі. Гэтыя лічбы абсалютна дакладныя, хаця ў афіцыйных крыніцах чамусьці не мільгаюць ­ лёгка супаставіць справаздачнасць Гомельскага онкацэнтра і мінздрава”, - кажа ён.

Развал СССР – гэта экалагічна

Але агулам гэтая вобласць лічыцца досыць чыстай у параўнанні з астатнімі. На Гомельшчыне шмат лясоў і ёсць вялікія паўнаводныя рэкі. А сельскай гаспадаркай занята ўсяго 34% земляў – самы малы паказнік па абласцях.

На думку эксперта, за гады незалежнасці Беларусі ў экалогіі вобласці адбыліся змены ў лепшы бок. Колькасць выкідаў зменшылася ў разы, і ў Гомелі зараз лягчэй дыхаецца. На яго думку, гэта абумоўлена знікненнем СССР ­разам зменшыліся аб’ёмы прамысловасці, у тым ліку па вырабу прадукцыі для вайскова-­прамысловага комплексу СССР.

Любое прадпрыемства тут працавала на яго: і “Гомсельмаш”, і радыёзавод. Забруджвала нават харчовая прамысловасць: гароднінасушыльныя прадпрыемствы, робячы сухпайкі, “давалі досыць сур’ёзную нагрузку на рэкі праз сцёкі – парэзаць, памыць, і ўсё гэта злівалася ў рэкі”.

Кожнаму – па 67 кілаграмаў выкідаў у атмасферу

Тым не менш і зараз у вобласці нямала выкідаў, большасць іх – ад аўто. Астатнія – ад стацыянарных крыніц. На аднаго жыхара вобласці ў 2012 годзе прыходзілася 67 кілаграмаў выкідаў, што больш на 7 кілаграмаў за 2011 год і на 1 кілаграм за 2005.

Найбольш выкідаў у разліку на чалавека – у Мазырскім і Жлобінскім раёнах ( па 294 і 128 кілаграмаў адпаведна). Самыя чыстыя раёны – Лельчыцкі і Ельскі ( па 7 і 11 кілаграмаў адпаведна).

70% выкідаў ад стацыянарных крыніц ­ 230,4 тоны ­ было вылаўлена, а 95,4 тоны трапіла ў атмасферу. З іх вуглевадародаў 24,5%, дыяксіду серы 20,5% і неметанавых лятучых арганічных злучэнняў ­ 17,3%.

Калі казаць пра іншыя абласныя гарады нашай краіны, то ў параўнанні з Наваполацкам паветра тут чысцей у 30 разоў”, - каментуе Юрый.

Вада і хімвытворчасць

Спажыванне вады па вобласці ніжэйшае за сярэдняе для рэспублікі за 2011 год (141 л/сут) ­ 130 л/сут. Уся пітная вада паступае з падземных крыніц, тут ёсць 5 станцый абезжалежвання, 107 артэзіянскіх свідравін.

Частка паверхневых і глыбінных водаў у вобласці не вельмі чыстая і забруджваецца праз дзейнасць прадпрыемстваў. Напрыклад, Гомельскі хімзавод пакінуў пасля сябе на сёння каля 20 мільёнаў тон фосфагіпсу, якія зарастаюць травой і праціскаюць глебу. Зараз яны на глыбіні 50­60 метраў, і гэта падыходзіць да гарызонту забору пітной вады.

Каштаны паела не моль, а соль

Гомель калісьці быў зялёным горадам.

Пераехаў сюды, бо мне Гомель вельмі спадабаўся: падобны адначасова і да Адэсы, і да Кіева. Зараз габрэі ўсе з’ехалі, а каштаны ­ спілавалі”, - згадвае навукоўца.

Пілуючы каштаны, гарадскія ўлады спасылаюцца на каштанавую моль.

Усё гэта лухта. – мяркуе Юрый. - У Акадэміі навук у інстытуце леса кажуць, што асноўная прычына – неімавернае вывальванне зімой солі на вуліцы”.

І расказвае пра каштаны каля ўнівермага ў Гомелі, куды не патрапляе соль – там дрэвы пачуваюцца добра. Нормай па колькасці зеляніны ў горадзе лічыцца больш за 40 %, і пад яе ў вобласці трапляюць толькі Мазыр і Рэчыца.

Таксама тыповай праблемай Гомельшчыны, уласцівай усёй краіне, ёсць сельгаспрадпрыемствы, якія маюць незадавальняючы санітарны стан. І адмыслова Гомельскі аспект – мясцовы рачны порт у цэнтры горада, які стварае сур’ёзную экалагічную нагрузку і ўжо 20 год як абмяркоўваецца яго перанос.

Ганна Валынец з “Зялёнага форуму­2014” у Гомелі

Крыніца фота www.atomby.net, Юры Варонежцаў

Ранее по теме:

Комментарии читателей: