Фестываль пройдзе o аграсядзібах “Бабровая даліна” і “Кентаўр”, што месцяцца ў Шчучынскім раёне
І галоўнай фішкай, безумоўна, стануць коні. Будуць выстаўлены розныя пароды скакуноў, відовішчнымі абяцаюць быць паказальныя выступленні коннікаў. Усе зацікаўленыя атрымаюць кансультацыі па конегадоўлі.
Мерапрыемства запланавана на 7 верасня. Падрыхтоўка да яго ўжо ідзе ва ўсю.
Гаспадары аграсядзіб, што месцяцца ў Вялікіх Бярозаўцах, Алег Сямашка і Людміла Босак аб’ядналі свае намаганні і вырашылі арганізаваць на ўлонні прыроды вясёлае ды цікавае свята, на якое можна прыехаць з сябрамі, а можна завітаць усёй сям’ёй, паведамляе газета "Дзянніца".
– Задумваючы гэты фестываль, мы маем на мэце як папулярызацыю аграсядзіб на тэрыторыі Астрынскага сельсавета, умацаванне іх іміджу, так і ўвогуле прыцягненне турыстычнага патоку ў Шчучынскі раён, – кажа Алег Сямашка. – Такая практыка – праводзіць фестывалі на аграсядзібах – ужо трывала замацавалася ў многіх рэгіёнах Беларусі. Вось паспрабуем і на Астрыншчыне ладзіць актыўны, запамінальны адпачынак – гэткі фэст выхаднога дня.
У планах арганзіаваць не толькі сустрэчы з творчымі калектывамі, якімі так багаты наш край, але і ладзіць анімацыйныя праграмы для дзяцей і дарослых, прыдумаць забавы, запрасіць атракцыёны. У гасцей фестывалю будзе магчымасць набыць сувеніры ў народных майстроў, прадэгуставаць гарбатку з траў, пачаставацца прысмакамі.
Беларускі Зялёны Партал
Фота horsetimes.ru