Подписаться! Лента новостей Экожизнь Экоурбанизм

“Мутуалістычныя стасункі”: правакацыя на адказнасць чалавека перад прыродай (фотарэпартаж)

Што атрымалася з тыднёвага пленэру для творцаў без святла і цывілізацыі можна пабачыць да 31 жніўня ў Галерэі "Ў".
0 комментариев
Продолжение темы:

Арнамент спіла дрэва, міні-кварталы леса замест кварталаў гораду – з 7 па 31 жніўня ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" можна наведаць выставу, якая вырасла з ідэі адлюстраваць экалогію ў творах сучаснага мастацтва.

Для Беларусі гэта асаблівая рэч – амаль няма мастакоў, якія б абралі сваёй галоўнай тэмай экалогію. Але як можа не хваляваць гэта рэч?” – кажа Валянціна Кісялёва, дырэктар Галерэі "Ў" і адна з кіраўнікоў праекта.

Выставы любога кшталту, якія правакуюць чалавека на адказнае стаўленне да свету і прыроды – гэта класна. Тут вельмі глыбокія, сучасныя і шматвобразныя працы”, - кажа Лёня Паўлёнак, госць выставы і музыка з “Нагуаль”.

Іржавыя бляшанка – часта іх не заўважаеш у лесе, але на выставе між волі задумаешся, колькі часу трэба, каб яны пакрыліся імхом.

“Гэта ўсё не зварот да нейкіх знешніх праблем экалогіі, - мяркуе Сафія Садоўская, адна з куратараў выставы. - Глабальнае пацяпленне, забруджванне – на нас рушыцца плынь негатыву, і мы абсалютна забываем, што самі маем сувязь з прыродай. Калі патрымліваць гэтую сувязь, мы зможам быць экалагічнымі натуральным чынам”.

У дні выставы штотыдзень будуць адбывацца тэматычныя лекцыі і дыскусіі, а 30 жніўня пройдзе Агракультурны фэст.

Ганна Валынец

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: