Подписаться! Лента новостей Экожизнь

Рабаваць бедных найпрасцей.

19 жніўня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі. Кожны дзень гуманітарныя работнікі дапамагаюць мільёнам людзей ў розных канцах свету.
0 комментариев

Упершыню гуманітарную дапамогу сталі аказваць рэлігійныя арганізацыі, місіянерскія таварыствы, якія набылі свой росквіт у Еўропе і Паўночнай Амерыцы ў XVIII і ХІХ стагоддзях. У ХХ стагоддзі арагнізацыі гуманітарнай дапамогі сыгралі значную ролю ў дапамозе ахвярам генацыду армян і ў барацьбе з голадам у Паволжы ў пачатку 1920-х гадоў. Канец Другой сусветнай вайны таксама адзначыўся рэзкім ростам свецкіх і рэлігійных арганізацый, мэтай якіх была гуманітарная дапамога.

На жаль, нягледзячы на тое, што гуманітарная дапамога носіць выключна мірны і дабрачынны характар, гэта справа ў наш час мае небяспечны аспект і часта неабходныя рэчы не даходзяць да свайго адрасату.

Выпадкі крадзяжу гуманітарнай дапамогі нярэдкасць для афрыканскіх дзяржаў. Так, напрыклад, у 2011 годзе прадстаўнікі ААН праводзілі расследаванне па факту маштабнага раскрадання тысяч мяхоў з гуманітарнай дапамогі для галадаючых ў Самалі.

Таксама ў 2011 годзе журналісты брытанскай газеты Daily Mirror у ходзе расследавання выйшлі на след групіроўкі, якая займалася продажам вопраткі, што прызначаліся для дабрачынных арганізацый, ва Усходнюю Еўропу. Па падліках журналістаў злачынцы запрацоўваюць на такіх рэчах да 12 мільёнаў фунтаў у год.

У 2012 годзе непрыемная сітуацыя склалася вакол гуманітарнай дапамогі для ахвяр трагедыі ў Крымску. Прычым гуманітарныя калонны разрабоўвалі не толькі марадзёры па дарозе, але і самі валанцёры, задачай якіх была даставіць груз да жыхароў затопленага гораду. Па словах відавочцаў:

-Валанцёры заключылі з ваеннымі, якія дапамагаюць разгружаць фуры з гуманітарнай дапамогай, пагадненне: за дапамогу ў разгрузцы салдаты могуць браць сабе частку груза. Узнікаюць заканамерныя пытанні: якую частку гуманітаркі маюць права прысвойваць ваенныя? Хто і як за гэтым сочыць? Якое права маюць валанцёры распраджацца чужой гуманітарнай дапамогай?

Звычайна на такія пытанні адказаў не знаходзіцца, на жаль.

У 2013 годзе ў падобнай сітуацый на украінскай мяжы апынулася нямецкая пара, якая везла гуманітарную дапамогу для мікалаеўскага дзіцячага дома “Красное солнышко”. Карыстаючыся сваёй бязмежнай уладай, украінскія памежнікі канфіскавалі ў пары амаль палову груза, за якую жыхары Германіі папярэдне заплацілі грошы.

-Пара не разумее, чаму яны так проста могуць накіраваць дапамогу дзецям Афрыкі і сутыкаюцца з такімі цяжкасцямі на Украіне. Перажыўшы такое прыніжэнне, наўрадці людзі зноў захочуць рабіць дабро, - зазначыла мясцовая жыхарка Мікалаева Ларыса Жайваранок сайту "Преступности.НЕТ".

Пачынаючы з 2013 года на Украіну стала амаль немагчыма ўвозіць гуманітарную дапамогу з-за ўвядзення жорсткіх правіл рэгістрацыі падобных грузаў на мытні. Па гэтай прычыне ў пачатку бягучага году ад супрацоўніцтва адмовілася Свабодная хрысціянская абшчына баварскага горада Хоф, якая на працягу 22 год накіроўвала дапамогу на Украіну і ў Беларусь.

У нашай краіне таксама не аднаразова ўзнікала праблема з тым, што гуманітарная дапамога “асядае” на руках пасрэднікаў. Так, у 2010 годзе разглядалася громкая справа па раскраданні фінансавай дапамогі для дзяцей пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У 2013 годзе недачакаліся дапамогі з Даніі жыхары Гродненскай вобласці з Ваўкавыскага раённага грамадскага аб’яднання “Саюзу сямей загінуўшых, памерлых і інвалідаў вайны-памяць”. Па дакументах аб’яднанне атрымала бясплатную замежную дапамогу на суму больш 862 мільёнаў рублёў, аднак, у ходзе праверкі быў вынайдзены факт фальсіфікацыі дакументаў. Пастановай суда на аб’яднанне быў накладзены штраф у памеры 2.4 мільёнаў рублёў за немэтазгоднае выкарыстанне замежнай дапамогі.

З кожным годам фактаў разрабавання гуманітарнай дапамогі становіцца ўсё больш, для грамадства з’яўляецца нормай нажывацца на горы бедных і абяздоленых людзей.

Падрыхтавала Хрысціна Чарняўская
Ранее по теме:

Комментарии читателей: