Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Ценности

Пленэр жывых стасункаў мастакоў і прыроды

Выстава прац, лекцыі, дыскусія і Агракультурны фэст пройдуць з 7 па 31 жніўня ў Галерэі "Ў".
3 комментария
Продолжение темы:

…Правільныя адносіны да навакольнага свету, адчуванне цэласнасці. Людзі пачынаюць адчуваць сувязь і прыналежнасць да гэтага свету, адыходзяць ад гораду: тут няма электрычнасці, няма сеціва і няма эканомікі, і ты акунаешся ў ціхае жыццё, - кажа Базіната, адзін з мастакоў, запрошаных на экапленэр. - Чым больш ты тут, тым больш ты можаш жыць. А заўтра, калі ў цябе забраць патэльню і пэндзлі, ты хутка знойдзеш гэтаму замену тут”.

На хутары між Блакітных азёр цэлы тыдзень ліпеня творцы натхняліся і стваралі мастацтва, звязанае з экалогіяй. Працы, зробленыя і прыдуманыя тут, складуць выставу ў Галерэі Ў з 7 па 31 жніўня.

Агра-Культурны пленэр – падзея, прыдуманая эколагамі і куратарамі выставы для мастакоў, – расказвае Сафія Садоўская, куратар. - Тут эколагі распавядаюць пра экалагічныя праблемы і канцэпты: пермакультура, арганічная сельская гаспадарка, Астравецкая АЭС, невялікі курс глыбіннай экалогіі”.

Мэта падзеі – натхніць творцаў тэматыкай. Таксама ў гэтым годзе іх папрасілі зрабіць аб’екты максімальна экалагічнымі, а на выставе, магчыма, пад кожнай працай будзе шыльдачка з пазнакай, якім чынам і наколькі моцна праца паўплывала на наваколле.

Чаму трэба гэты пленэр? Мастакі жадаюць прапагандаваць сучаснае мастацтва праз экалогію, а мы – экалогію і арганічную сельскую гаспадарку сродкамі сучаснага мастацтва, - расказвае Лана Семенас, адна з арганізатараў (установа “Аграэкакультура”). - Напрацягу двух папярэдніх гадоў мы ўбачылі, што такі сімбіёз вельмі эфектыўны”.

Падобны пленэр праходзіў і ў мінулым годзе, а ўвогуле ідэі ўжо тры гады. Першы раз гэта быў двухдзёння маркет з удзелам мастакоў, у мінулым годзе дадаўся пленэр і невялікая выстава, а ў гэтым месячная выстава і розныя падзеі ў яе межах, у тым ліку расповед пра тое, якія ўвогуле ёсць супольнасі мастакоў, што працуюць з экалогіяй.

У Беларусі іх мала, амаль няма, і таму мэта і пленэраў, і выставы, маркета – абудзіць да тэмы цікавасць у мастакоў, кабу нас з’явіўся шчыльны, граматны пласт беларускіх мастакоў, што займаюцца экалагічнымі пытаннямі,” – тлумачыць Валянціна Кісялёва, дырэктарка Галерэі сучаснага мастацва Ў і адна з куратараў праекта “Агракультурны фэст”, складнікам якога ёсць пленэр.

Падчас выставы будуць таксама штотыднёвыя лекцыі і прэзентацыі, звязаныя з экалогіяй і мастацтвам; пройзде дыскусія аб сувязі экалогіі і мастацтва, аб адказнасці мастацтва. Заключнай падзеяй станецца Агра-Культурны фэст 31 жніўня.

Арганізацыяй дзеі, апроч “Аграэкакультуры” і Галерэі Ў займаюцца “Экадом”, “Зялёная сетка” і Цэнтр экалагічных рашэнняў, а з вядомых мастакоў там можна пабачыць Вольгу Сазыкіну, Анро, Базіната, скульптара Валянціна Борздага і грузіна Мамук Запарыдзэ, які ў сваёй творчасці закранае тэмы экалогіі, жыцця ў прыродзе і з прыродай; ён ладзіў некалькі перфомансаў, але кажа, што адыходзіць ад гэтага і яму больш цікавае жыццё як такое.

Валянціну Борздаму, скульптару, у пленэры больш за ўсё спадабалася, як і дзе ён праходзіць:

Гэта незвычайная форма стасункаў – не пленэр і не паход, а жывыя стасункі з прыродай і людзьмі”.

Ганна Валынец

Фота Ігар Корзун
Ранее по теме:

Комментарии читателей: