Подписаться! Лента новостей Экожизнь Отдых и туризм

Лісабон – прадуманы горад ад зялёных зон да архітэктуры

Сады на дахах, дамы на дрэвах, павольнае жыццё – Партугалія вачыма Дар’і Мандзік, якая ўжо 10 месяцаў жыве ў Лісабоне.
0 комментариев
Продолжение темы:

Начны бас і нягорныя ровары

Людзі тут паводзяць сябе па-іншаму, да сябе ставяцца больш паважана. У іх нават кіроўца аўтобуса файны такі, выглядае добра, сам сябе паважае і людзі яго паважаюць. Партугальцы нікуды не спяшаюцца і ад гэтага спазняюцца проста жудасна”, - расказвае Даша Мандзік, студэнтка-архітэктар з БНТУ, якая паехала па абмену Erasmus у Партугалію.

- Тут перасоўваюцца на аўто, аўтобусах. Грамадскі транспарт нармальна развіты, скутараў шмат, а на ровары асабліва не паездзіш – горы.

- А ты спрабавала?

- Не. Хаця калі ехала, то думала, буду на ровары штодня ездзіць ва ўніверсітэт – тут недалёка. Аднакурснікі дабіраюцца на вучобу грамадскім транспартам – тут вельмі добра развітая яго сетка і нават уначы кожную гадзіну ёсць басы, бо гэта нармальна, што ўначы хтосьці ездзіць па горадзе.

1,8 еўра каштуе праезд на аўтобусе і 2,3 - на трамвайчыку. Калі параўноўваць з нашым, то гэта дорага, але па Еўропе гэта не самы вялікі кошт.

- Ці шмат партугальцы вандруюць?

- Мне падаецца, не, як і іспанцы. Партугальцы сціплыя, сямейныя. Хаця моладзь канешне вельмі мабільная, як і ва ўсім ЕС.

- У Лісабоне ёсць асобны збор смецця?

- Амаль у ва ўсіх кватэрах, дзе я была, і на вуліцы паўсюль - 3-4 розныя сметніцы: пластык, метал, шкло і агульная для тых, хто не сартыруе.

Мы пакуль аддзяляем толькі шкло. Калі б набыла сметніцу, збірала б асобна і пластык – заўсёды пасля думаеш, як яно валяецца недзе пад Шабанамі. Але гэта трэба не проста вырашыць, трэба зразумець, што і куды здаваць – мусіць быць сістэма.

- Ці вялікая камуналка?

- 20-30 еўра на чалавека ў нашай 4-пакаёвай кватэры. З камуналкай за яе атрымліваецца 300 еўра. Больш за ўсё – за падагрэў вады. У іх зімы цёплыя, але вокны такія, што гуляе вецер і цяпло сыходзіць. Няма цеплаізаляцыі, і зімой, калі на вуліцы мінімум да нуля, сядзіш і мерзнеш больш, чым у нас.

Архітэктура “у месцы”

г. Порта

- Ці бываюць у Лісабоне сады на дахах?

- Вельмі шмат. Тут зеляніна расце паўсюль, у архітэктараў папулярна рабіць зялёныя веранды і г.д. У Нарвегіі гэта дадтковае ўцяпленне дахаў, а ў іх больш дэкаратыўна. Зеляніны тут вельмі шмат, і мне гэта вельмі падабаецца. Яны не рэжуць свае ліпы – яны тут высокія і не замінаюць, нягледзячы на вялікі вецер. Яны проста разумна іх высаджваюць.

У Беларусі апошнім часам віруюць ідэі наконт дамоў на дрэвах, і ў Партугаліі такія дамы ёсць. Партугальскія архітэктары Луіс Рэбэла дэ Андрадэ (Luís Rebelo de Andrade) і Ціяга Рэбэла дэ Андрадэ (Tiago Rebelo de Andrade) калі рабілі такія дамкі, файна скарысталіся рэльефам: з аднаго боку, няма лесвіц (мінус праблема даступнасці і прыемнасць карыстання), а з іншага – дамы над зямлёй, сярод лістоты. Формы арганічныя, прыродныя, як і матэрыял, яны ўпісаны ў прыроднае асяроддзе.

Пра Беларусь я ўжо прачытала артыкулы два. Большая частка прапаноў нагадвае звычайныя дамкі, проста ў лесе і вышэй, чым звычайна. Ніяк не выкарыстана дрэва як апора, няма адчування, што гэты дом не можа існаваць без яго. Трэба ці рабіць проста дамкі, ці штосьці адметнае: сасновы лес ці бярозавы, горачка ці балота – усё мусіць уплываць на архітэктуру, інакш гэта не архітэктура.

Зараз вельмі шмат архітэктуры, якую можна пабудаваць у любым месцы, і гэта атавізм часоў мадэрнізма, калі вынаходзілі ідэальны горад. Але час паказаў, што такія эксперыменты не вядуць да дабра.

З пункту гледжання экалогіі архітэктура ў месцы і для места – вельмі добрая рэч. Раней як было: ёсць на зямлі гліна – будавалі з цэглы, быў мармур – будавалі з яго. Усе дбалі аб тым, што мелі і традыцыйна было вядома, як матэрыял “працуе”, што з ім будзе праз 10, 30, 100 год. Вядома ж, зараз усё складаней, але тым не менш, архітэктар павінны мець на ўвазе месца, пачынаючы ад глебы і заканчваючы мясцовымі традыцыямі.

- Якія тут асноўныя будаўнічыя матэрыялы?

- Вапняк, камень, дрэва, метал; старая архітэктура з каменю. Шмат дамоў і станцыі метро абліцаваны каляровай керамічнай пліткай, і кожная станцыя метро зробленая з пліткі і размаляваная.

г. Порта

Такога стайлінгу, як у нас – пластыкавых рэчаў – дакладна няма. Тут не можа з’явіцца таннай архітэктуры. У іх ёсць суполка архітэктараў, у якой два лаўрэаты Прыцкераўскай прэміі – гэта як Нобелеўская па архітэктуры.

Краіна не вельмі багатая, але яны ўмеюць рабіць сваю справу: усё вельмі лагічна арганізавана, пачынаючы ад транспарту і скончваючы архітэктурай. У іх можа не ўсё ёсць, але тое, што ёсць – якасна.

Гутарыла Ганна Валынец

Фота Дар’я Мандзік, Ганна Валынец

Ранее по теме:

Комментарии читателей: