Подписаться! Лента новостей Техносфера Городское хозяйство

Часам дробныя гарадскія праблемы прасцей вырашыць самому

Учора вечарам часовы драўляны мост на веладарожцы адрамантавалі самі гарадскія актывісты.
0 комментариев
Продолжение темы:

Інфармацыя пра тое, што на драўляным насціле веладарожкі, што знаходзіцца ля ракі Свіслач насупраць Нацыянальнага выставачнага цэнтру "БелЭкспо", з'явілася небяспечная дзірка, "гуляла" па сацыяльнай сетцы Facebook некалькі дзён.

Разам з гэтым велаактывісты рабілі спробы знайсці адказных за часовы драўляны насціл і прымусіць іх зрабіць замену зламаных дошак.

Час ішоў, а арганізацыя, што павінна правесці такі рамонт усё не знаходзілася. І тады было вырашана зрабіць яго сваімі сіламі, каб забяспечыць бяспечны праезд веласіпедыстаў і пазбегнуць няшчасных выпадкаў у гэтым месцы.

Вечарам, 31 ліпеня, узяўшы малаткі, цвікі і нажоўку тры экаактывісты: Павел Гарбуноў, Яўген Лабанаў і Хрысціна Чарняўская, зарабілі дзірку, а таксама падмацавалі чарговае слабое месца ў насціле.

"На ўсе работы спатрэбілася ўсяго гадзіна часу, матэрыялы бралі тут жа, на сметніку з будаўніцтва", - распавёў адзін з актывістаў, што ўдзельнічаў у рамонце.

Такім чынам, гэта ўжо не першы выпадак, калі за вырашэнне "дробных" гарадскіх праблем прасцей узяцца самім, чым чакаць пакуль на іх адрэагуюць улады.

Беларускі Зялёны Партал

Фота Хрысціны Чарняўскай і Сяргея Гоціна

Ранее по теме:

Комментарии читателей: