Подписаться! Лента новостей Комментарий эксперта Ярослав Бекиш

У Беларусі сцэнар з "замежнымі агентамі" больш-менш ужо адпрацаваны

Каардынатар таварыства "Зялёная сетка" выказвае сваё меркаванне пра верагоднасць развіцця расійскіх падзей для нашых НДА
0 комментариев
Продолжение темы:

Навіна пра ўнясенне расійскай грамадскай экалагічнай арганізацыі "Экаабарона!", а таксама некаторых праваабарончых НДА, у рэестр "замежных агентаў" абляцела інтэрнэт у сярэдзіне ліпеня.

Каардынатар таварыства экалагічных арганізацый "Зялёная сетка", Яраслаў Бекіш, распавёў пра сваё бачанне гэтай сітуацыі і наколькі верагодна, што беларускія НДА патрапяць пад уціск дзяржавы па расійскай схеме.

- Што стала прычынай уключэння экалагічнай арганізацыі ў рэестр "замежных агентаў"?

- "Экаабарона!" патрапіла ў гэты спіс, бо з'яўляецца адной з найбольш паслядоўных у плане крытыкі развіцця атамнай энергетыкі як у Расіі, так і ў Еўропе.

Гэта лёгка патлумачыць, гледзячы на тое, якой косткай у горле “Росатама” з’яуляецца іх дзейнасць. Шмат год яны працуюць на ўсіх узроўнях: ад арганізацыі грамадскіх пратэстаў у рэгіёнах Расіі, да супрацьстаяння лоббі атамшчыкаў, што спрабуюць прасунуць атамные рэактары ў якасці "альтэрнатыўнах", "экалагічных" вынаходак дзеля супраціву глабальным зменам клімата на міжнародным узроўні, праз ААН і іншых.

Усім вядомы Андрэй Ажароўскі, які двойчы трапляў за беларускія краты, дапамагаючы беларускай антыядзернай кампаніі, таксама калісьці быў супрацоунікам “Экаабароны!”. Ня дзіва, што расійскія ўлады даўно шукаюць і ствараюць сродкі падаўлення такіх арганізацый, асабліва зараз, калі напружаннасць паміх дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю дайшла ў краіне да гістарычнага максімума з часоў СССР.

- Ці ёсць верагоднасць, што ў Беларусі таксама адбудзецца такі сцэнар падзей з НДА?

- Для нашай краіны гэты сцэнар ужо больш-менш адпрацаваны. Для гэтага былі выкарыстаны крыху іншыя механізмы - амаль невыканальныя адміністрацыйныя патрабаванні разам з немагчымасццю атрымліваць якое-небудзь фінансаванне на дзейнасць, звязаную з грамадскім кантролем, крытычным стаўленнем да дзяржаўных рашэнняў і патрабаваннямі павышэння празрыстасці дзяржаўнай машыны на ўсіх узроўнях.

Заняпад грамадзянскай супольнасці, адсутнасць мясцовага самакіравання, сыход шматлікіх арганізацый альбо пераход іх дзейнасці ў "падполле", з’яўленне шматлікіх "кішэнных" НДА (квазі-грамадскіх арганізацый, ствараемых выканаўчымі ўладамі для атрымання еўрапейскіх грантаў), рэалізацыя малаэфектыўных праектаў і, галоўнае – страта сувязяў НДА з шырокім грамадствам, - гэта сённяшнія вынікі шматгадовай дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да таго, што прынята называць "свабода асацыацый".

Таму нам ужо ня варта хвалявацца – інстытут НДА у дзяржаве цалкам дыскрэдытаваны. Нам патрэбна знаходзіць новыя формы рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы, але нашым расійскім калегам ужо есць, чаму павучыцца.

Хрысціна Чарняўская

Ранее по теме:

Комментарии читателей: