Подписаться! Лента новостей Зеленое движение

Балота дзевяці тысяч год знутры: у "Ельні" адкрылася экасцежка

Паўтары кіламетры драўлянай экасцежкі “Азёраўкі” на балоце Ельня прымаюць гасцей ад 25 ліпеня.
0 комментариев

“Чалавек можна жыць побач з прыродай, не прыносячы шкоды”

Экасцежку зрабілі ў межах сумеснага праекту ЕЗ і ПРААН. Яна каштавала больш за 100 000 даляраў, плюс 20 тысячаў даляраў выдаткавала Язненская праектна-меліярацыйная станцыя. Гэта першая ў Беларусі экасцежка такога кшталту.

Абавязкова дайдзіце да канца, таму што там самае прыгожае – азёраўкі з выспачкамі. Ні Нарач, ні возера Чырвонае – азёры на Ельні самае прыгожае, што ёсць у Беларусі, - кажа Аляксандр Вінчэўскі, праграмны каардынатар ЕЗ ПРААН па пытаннях біяразнастайнасці. - Гэта вельмі спецыфічны вадаём”.

Тут раслін няшмат, але ўсе ўнікальныя – напрыклад, драпежная расіца, якая жыве ў тундры, за некалькі тысяч кіламетраў, а ў Ельні засталіся пасля ледавіка.

Мы спрабуем паказаць, што чалавек можна жыць побач з прыродай, не прыносячы ёй ніякай шкоды…”, – кажа галава ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Мінчанка.

Балотныя дарогі, снегаступы, журавіны

Між бярозак, кустоўя і кветак да экасцежкі вядзе сухая адрога. Але так не заўсёды, і ўвёсну бывае да балота дабрацца цяжка.

Я спачатку нават падумаў, што сцежка мусіць пачынацца адсюль”, - паказвае аўтар праекта Юры Еўстратчык на пачатак жвіроўкі.

Калі тут гразка, то тэхніка не праходзіць, і частку матэрыялаў будаўнікам давялося цягаць самім, працаваць у ботах, месцамі ледзь не ў вадалазных касцюмах з вадой па плечы. Летам на гэтым жа месцы можна зараз стаяць па калена ў цёпленькай жоўтай вадзе, але кій там уваходзіць прыкладна на два метры ў балота.

Паралельна з паўтаракіламетровым драўляным насцілам бачныя сляды колішняй сцежкі – па ёй мясцовыя раней хадзілі па журавіны, якіх у сезон можна назбіраць на даляраў 40 (мех ад бульбы за дзень, кілаграм па 12 тысяч). Бывае, у ягады ходзяць аж да 20 снежня.

У бакі адсцежкі разыходзяцца “праменьчыкі” балотных дарог. Сцежку будавалі каля году, але апошні ўчастак скончылі тыдзень таму. Каб прайсці па ёй, паліваць сябе рэпелентамі, насуперак стэрыятыпу, зусім не абавязкова. Камары сустракаюцца па дарозе і на ўваходзе ў балота, але ўнутры іх няма.

Першыя 100 метраў сцежкі абсталяваныя парэнчамі для людзей з аслабленым зрокам, уздоўж сцежкі ёсць стэнды з апісаннем і фота балотных раслін і насельнікаў. Пры ўваходзе ў балота ёсць альтанкі і назіральная вышка, у балоце таксама ёсць тры назіральныя пляцоўкі. Падчас экскурсій можна хадзіць у “балотаспупах” – тыя ж снегаступы. А таксама ў візіт-цэнтры заказніка ёсць ровары, лыжы, назіральныя трубы і біноклі.

Снега-балотаступы трымаюць чалавека амаль на паверхні моха-сфагнуму. Ён жа фільтруе і абеззаражвае ваду – мясцовыя запэўніваюць, што яе можна піць, проста прыціснуўшы мох, каб вада выступіла зверху. Жаўтаватага колеру, на смак яна ці то падобна да нейкай з “Баржомі”, ці то проста аддае торфам.

Каардынатар ПРААН: “Сюды можна ўкладаць мільёны даляраў

Раней казалі, што балота Ельня для Міёрскага раёну няшчасце, бо яно падпітвае усё вадой, і ад гэтага праблемы. Апошнія два гады мы кажам наадварот”, - распавядае старшыня Міёрскага выканкаму Ігар Кузняцоў.

У 2006 годзе на гэтым балоце быў моцны пажар, і не адна вёска была задымленая. Зараз усе каналы, праз якія сохла балота, перакрытыя, і ўзровень вады ў ім падняўся. Ужо бачна, што ягад стала больш.

Але паводле Аляксандра Вінчэўскага, хоць самі каналы і перакрытыя, але “сюды можна ўкладаць мільёны даляраў”: напрыклад, вакол буйных ёсць правалы па ўзроўню торфа, і праз гэта таксама сыходзіць вада. Ды й па турызму, на думку Аляксандра, прайшоўшыя тры гады праекта - толькі пачатак працы.

Праект заканчваецца ў жніўні, але, напрыклад, у працы з балотам зацікаўленая кампанія “Кока-кола”.

Гэта гонар за сваю арганізацыю, гэта калі ты робіш больш, чым ад цябе чакаюць”, - кажуць яе прадстаўнікі. Сумы будучых укладанняў кампаніі мераюцца не адной тысячай даляраў.

Ганна Валынец

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: