Подписаться! Лента новостей Экошок Жестокое обращение с животными

Чалавек дэльфінам не патрэбны, усё якраз наадварот.

Чаму дэльфіны не павінныя жыць у дэльфінарыях, расказвае геаэколаг Кацярына Палянська.
0 комментариев
Продолжение темы:

Забаўка за 100 000 даляраў

Ахова акваторыяў, пошук судоў і мін, лячэнне псіхічных захворвання метадам дэльфінатэрапіі і паказ шоў – гэта ўсё могуць дэльфіны. Але не паўсюль. У Коста-Рыцы закон забараняе трымаць дэльфінаў у няволі, а прадстаўленні з удзелам іх і іншых жывёл забароненыя ў краінах Еўропы (Аўстрыі, Швецыі, Даніі, Грэцыі), Паўдневай Амерыкі (Перу, Бразіліі, Балівіі), Азіі (Сінгапуры, Індыі).

Беларусь да такіх краін не адносіцца, і закона аб жорсткім абыходжанні з жывёламі ў нас няма. А вось само жорсткае абыходжанне ёсць, і прыкладам таму, на думку Кацярыны Палянськай, геаэколага і сябры Нацыянальнага экалагічнага цэнтра Украіны, існаванне ў Беларусі дэльфінарыя:

"Трук са стаяннем на носе дэльфіна можа пашкодзіць яго здароўю, а таксама трук з плаваннем стоячы, калі "трэнер"стаіць нагамі на той часткі цела дэльфіна, дзе размешчаная дыхальная адтуліна, што можа перашкаджаць нармальнаму дыханню жывёлы".

Дэльфіны пасля шоў могуць доўга знаходзіцца не ў вадзе, а гэта азначае моцны ціск на іх унутраныя органы. Праз нямытыя рукі, што іх абдымаюць для фота, яны могуць атрымаць скурнае захворванне, паветрана-кропельных шляхам - рэспіраторнае. Дарэчы, фота з дэльфінам каштуе каля 80 тысяч рублёў, уваход у дэльфінарый – 50-80, а кошт саміх жывёл даходзіць да 100-150 тысячаў даляраў.

Замест 50 год - 5

Дэльфін можа ныраць на глыбіню да 150 метраў, падскокваць на тры метры і разганяцца да 40 кіламетраў у гадзіну.

"Яны – дзікія жывёлы, звыклыя да жыцця ў адкрытым моры, палявання на жывую рыбу, - кажа Кацярына. - Патрапляючы ў дэльфінарый, яны мусяць стрымліваць большасць сваіх прыродных інстынктаў (паляванне, размнажэнне), прытрымлівацца дысцыпліны, якую ім навязваюць людзі".

Гэта, а таксама гучныя апладысменты, фотаўспышкі могуць выклікаць стрэс у дэльфіна – тое, на што людей не звяртаюць увагі ў сябе і праз што дэльфіны ў дэльфінарыі жывуць не па 50 год, а па 5.

Ангар з люстэркамі

Дэльфіны арыентуюцца ў прасторы з дапамогай эхалакацыі і стасуюцца таксама з дапамогай гукаў. А ў вадзе басейна гукі моцна адбіваюцца ад сценаў. Выглядае для дэльфіна прыкладна як для чалавека ангар з вельмі моцнымі рэхам і люстэркамі паўсюль.

Узровень шуму ў месцах утрымання гэтых жывел не павінны перавышаць 60 дБ (гук электрабрытвы ці сярэдняя гучнасць тэлевізара) у дыяпазоне частотаў 0-60 кГц. Падчас правядзення культурна-масавых падзеяў забараняецца выкарыстоўваць гукавыя (больш за 100 дБ, крыху гучней за перфаратар) і інтэнсіўныя светлавыя эфекты.

Хто не скача, той не есць

Часам падаецца, што калі тэр’ер не будзе ўвесь час бегаць, то ў яго нешта зламаецца. Так і дэльфіны: тое, што яны актыўна перасоўваюцца ў басейне – толькі спроба "набегацца", а таксама атрымаць ежу. Трэніруюць дэльфінаў, карыстаючы ежу як матыватар.

"Гэта сістэма, якую прымяняюць у большасць дэльфінарыяў свету, і мінскі не ёсць выключэннем, - распавядае Кацярына. У нас працуюць украінская адмыслоўцы з сеткі “NEMO”, якая карыстае такія метады. - Без такой сістэмы трэніравання дэльфін бы наўрадці сам стаў выконваць цэлую шоў-праграму… Падплывіце да дэльфіна ў моры, калі ён не пажадае вам дазволіць наблізіцца, ён можа нават пачаць абараняць сваю сям’ю ці плысці далёка ад вас".

Лячэнне: хатнія сабакі замест дзікіх дэльфінаў

Дэльфінатэрапію карыстаюць для лячэння розных псіхічных захворванняў. Да прыкладу, аўтызма. На думку Кацярыны, "Альтэрнатыва – ужо існуючыя іпатэрапія – заняткі з конямі, кінатэрапія – заняткі з сабакамі, стасункаў з усімі хатнімі жывёламі. Дэльфінатэрапія выклікае паляпшэнне ў дзяцей за кошт іх уласных пазітыўных эмоцый ад стасункаў з млекакормячымі , нават ад таго, што яны іх проста бачаць" (крыніца інфармацыі аб перабольшанні ўплыву дэльфінатэрапіі).

Дэльфіны – адныя з тых істот, якіх чалавек жадае бачыць побач з сабой, але не прыручыў. Сабакі, коні, каты – усе яны шмат год маюць хатнія віды. Дэльфіны застаюцца дзікімі і рэдка маюць нашчадкаў у няволі.

"Шмат у чым яны пераўзышлі нас хаця б таму, што ім ад нас нічога не трэба. Ім не трэба нічога! І галоўнае, у чым яны зусім не маюць патрэбы, гэта ў тым брудзе і засмеччанасці акіяну, за якую адказны чалавек. Гэта чалавеку неабходны дэльфін, а не наадварот.

Чаму мы можам навучыць дэльфінаў? Насіць капялюш, як яны робяць у камічных спектаклях у вялікіх акеанарыюмах-заапарках? Чытаць? Слухаць музыку? Самая прыгожая музыка ў свеце – гэта шум ветра, вады, крыкі птушак, гукі мора", - сказаў Жак Майёль, адзін з найвялікшых нырцоў у свеце, першым дасягнуў глыбіні ў сто метраў на затрымцы дыхання, шматразовы чэмпіён свету па фры-дайвінгу.

Ганна Валынец

Крыніца фота fotopedia.com, wikipedia.org, www.sea-dragons.com/

Ранее по теме:

Комментарии читателей: