Подписаться! Лента новостей Зеленое движение Гражданские инициативы

Ты і твой горад не адны: у Гомелі з’явілася ініцыятыўная эка-група

Падчас першага “Зялёнага форуму” ў Гомелі яе ўтварылі прадстаўнікой розных арганізацый і актыўня жыхары гораду
0 комментариев
Продолжение темы:

У цэнтры вобласці, што найбольш пацярпела ад радыяцыі, 19 ліпеня сабраліся гараджане і людзі з грамадскіх арганізацый ды ініцыятываў, каб паспрабаваць аб’яднацца ў сетку тых, хто жадае змяняць наваколле да лепшага. Між іх былі сябры Гомельскага дэмакратычнага форуму, прадстаўнікі таварыства “Зялёная сетка”, грамадскай кампаніі па захаванню прыпяцкіх дубраваў, АСДЭМА і іншыя.

З’яднаць “актыўных, нераўнадушных да стану наваколля грамадзян і арганізацыі… Калі гэта атрымаецца, мы будзем лічыць, што экалагічны рух Гомельшчыны… перайшоў ад эпізадычнай і сітуатыўнай дзейнасці да сістэмнай працы”, - мяркуе Пётр Кузняцоў, дырэктар установы "Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ" і адзін з арганізатараў сустрэчы.

Мэта тых, хто паўдзельнічаў у першым форуме – паступова вырашаць экалагічныя праблемы Гомеля і вобласці. Найперш гэта пытанні, звязаныя з радыяцыяй: тут 64% тэрыторыі забруджана і на ёй жыве каля мільёна чалавек. Таксама вобласць з’яўляецца вельмі развітай прамыслова, і таму на аднаго яе жыхара ў 2012 годзе прыходзілася 67 кілаграмаў выкідаў. Сельская гаспадарка часта таксама вядзецца на забруджаных землях, плюс тыповая для краіны праблема – стокі навозу і змыванне ўгнаенняў у вадаёмы.

Асобны аддзел экалагічнай інфармацыі на сайце “Сильных новостей”, больш экалагічных падзей у горадзе, праца ў галіне экалагічнага ўстойлівага развіцця, экаінспекцыя “Зялёны дазор” - усё гэта з’явіцца і будзе развівацца неўзабаве, калі праца на форуме пачне даваць вынікі.

Гэта не максімум, але гэта шмат, - кажа пад гук абедзеннага ліўню Яраслаў Бекіш, старшыня таварыства “Зялёная сетка” - Я задаволены тым, што адбылося, асабліва ўлічваючы гарачую летнюю суботу. Тут абсалютна дакладна ёсць арганізацыі, з якімі можна будаваць “Зялёную сетку”, і больш, чым мы ведалі”.

Сярод зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў на форуме былі і людзі са стыхійных мясцовых супольнасцяў, што з’явіліся ў адказ на істотную для іх праблему.

Сябра ініцыятыўнай групы па кантролю над будоўляй заводу беленай цэлюлозы ў Светлагорску Анатоль Змітровіч мяркуе, што гэтая сустрэча неабходная:

Для таго, каб вопыт адных перадаць іншым. Усе, калі пачынаюць, сутыкаюцца ці з неразуменнем праблемы, ці з неразуменнем, як яе вырашыць: праца з уладамі, суды; як правільна напісаць ліст, выкананне заканадаўства і Архускай канвенцыі…

Мы не ведалі, як атрымаецца. Калі б у нас тады [да пачатку будоўлі завода – аўт.] быў чалавек, які б параіў, нешта мы не рабілі б і хутчэй бы прыйшлі да патрэбных рэчаў… І істотнае проста разуменне, што ты і твой горад не адныя”.

Хачу звярнуць увагу, што ў абсалютна неспрыяльных умовах у кароткія тэрміны ўтварылася каманда, - кажа Яраслаў Бекіш пра светлагорскую ініцыятыву. - Шмат ёсць словаў аб тым, што беларусы не гатовыя, што грамадзянскай супольнасці няма… Проста прыходзіць да яго трэба з канкрэтнымі запытамі. Гэта не стала, як грамадскія арганізацыі, гэта тое, што з’яўляецца, калі ёсць неабходнасць, калі правільна да гэтага апеляваць”.

Аб’яднанне так званых прафесійных грамадскіх арганізацый, грамадзянскіх ініцыятываў рознага кшталту дасць прафесіяналізацыю экспертаў НДА, - лічыць Віктар Ярмоленкаў, эксперт па ўстройлівым развіцці праекта ЕЗ “Спрыянне рэгіянальнаму і мясцоваму развіццю РБ”:

Мой вопыт працы ў трэцім сектары паказвае, што не так шмат прафесіяналаў, якія маглі б скласці канкурэнцыю прафесіяналам, што працуюць на ўладу. Але калі яднаешся, гэтыя прафесіяналы робяцца бачнымі, а рух прафесіяналізуецца. І тут такія ёсць. Улады лепш прыслухоўваюцца да такой супольнасці. Гэта ўжо падобна да голасу народа”.

Жадаючыя даведацца больш аб ініцыятывах “Зялёнага форуму”, далучыцца ці прапанаваць свае, могуць звяртацца на офіс Грамадзянскага дэмакратычнага форуму (FB, VK).

Ганна Валынец

Фота аўтара

Ранее по теме:

Комментарии читателей: